Іржы Коларж | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 верасьня 1914[1][2][3][…] |
Памёр | 11 жніўня 2002[2][3][7][…] (87 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік, драматург, маляр, паэт, малявальнік, каляжыст, калекцыянэр, плястычны артыст, графік, мэцэнат |
Гады творчасьці | 1937[8] — 1999[8] |
Мова | француская мова[4], чэская мова[4][9], нямецкая[4] і ангельская мова[4] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
http://www.artlist.cz/jiri-kolar-3993/ |
Іржы Коларж (па-чэску: Jiří Kolář, 24 верасьня 1914, Процівін — 8 лістапада 2002, Прага) — чэскі паэт, пісьменьнік і мастак.
Іржы Коларж значную частку свайго жыцьця правёў у горадзе Кладна. У 1932 годзе ён заканчвае навучаньне на столяра. У 1945 уступае ў Камуністычную партыю Чэхаславаччыны, зь якой пасьля быў выключаны. У 1952—1953 гадах быў у зьняволеньні. У 1977 Коларж падпісвае Хартыю 77. Зьехаўшы неўзабаве пасьля гэтага на навучаньне ў Францыю, адмовіўся вярнуцца на радзіму. У 1984 годзе Коларж дамагаецца францускага грамадзянства. У 1997 годзе ён вяртаецца ў Чэхію.
Коларж быў адным з заснавальнікаў у 1942 годзе аб’яднаньня паэтаў і мастакоў «Група 42», быў чальцом саюза мастакоў Чэхаславаччыны Umělecká beseda. Коларж быў адным з самых вядомых чэскіх сучасных мастакоў. Асабліва папулярнымі зьяўляюцца створаныя ім калажы. Першая яго пэрсанальная выстаўка адбылася ў 1937 годзе. Ён быў таксама ўдзельнікам выстаў сучаснага мастацтва documenta 4 (1968) і documenta 6 (1977) у Касэле. У 1999 годзе мастак быў узнагароджаны прэміяй Ганса-Тэа Рыхтэра Саксонскай акадэміі мастацтваў.
Першым паэтычным зборнікам Іржы Коларжа зьяўляецца «Гады ў днях», які выйшаў у 1949 годзе. З паэтычных яго твораў найбольш вядомыя вершы зборніка «Печань Прамэтэя» (1979). Кніга складаецца з многіх, не зьвязаных паміж сабой, частак і ўяўляе маралізатарскі твор, які асуджае таталітарызм у любой яго праяве. Акрамя вершаў, пісаў таксама мастацкую прозу, эсэ, кнігі для дзяцей, п’есы.
Іржы Коларж займаўся таксама мастацкім перакладам, у прыватнасьці твораў Т. С. Эліёта, У. Уітмэна, Э. Лі Мастэрса.
Асобныя вершы Коларжа пераклала Марыя Мартысевіч[10].