Ісмаі́ль Кадарэ́ (па-альбанску: Ismail Kadare; 28 студзеня 1936 — 1 ліпеня 2024) — вядомы альбанскі паэт і пісьменьнік.
Нарадзіўся ў Гіракастры, паўночная Альбанія. Вывучаў гісторыю і філялёгію ў Тыранскім унівэрсытэце і Інстытуце імя Горкага ў Маскве (Расея). У кастрычніку 1990 году Ісмаіль Кадарэ папрасіў палітычнага прытулку ў Францыі. У 1999 годзе зноў вярнуўся ў Альбанію, але рэгулярна наведвае Францыю. Кадарэ атрымаў цэлы шэраг прэстыжных літаратурных прэмій. У 2005 годзе ён атрымаў Міжнародную прэмію Букера.
- Маё стагодзьдзя (Shekulli Im) 1961
- Генэрал мёртвай арміі (Gjenerali i Ushtrisë së Vdekur) 1963
- Пра што думаюць гэтыя горы (Përse Mendohen Këto Male) 1964
- Вясельле (Dasma) 1968
- Замак (Kështjella) 1970
- Кроніка ў камяні (Kronikë në gurë) 1971
- Вялікая зіма (Dimri i Madh) 1977
- Мост з трыма аркамі (Ura Me Tri Harqe) 1978
- Зламаны красавік (Prilli i Thyer) 1980
- Тэчка H (Dosja H) 1981
- Канцэрт у канцы зімы (Koncert në Fund të Dimrit) 1988
- Піраміда (Piramida) 1992
- Палац мараў (Pallati i ëndërrave) 1996
- Элегія для Косава 2000
- Жыцьцё, гульня і сьмерць Луля Мазрэку (Jeta, loja dhe vdekja e Lul Mazrekut) 2002
- Кадарэ, Ісмаіл. Плач па Косаве // ARCHE. № 2 (3) — 1999. С. 255—270. Пер. з албанскай Андрэй Дынько і Юсуф Вроні паводле: Tri kenge zie per Kosoven. Tirana, 1998.
- Хроніка ў камені / Перакл. з альбанскай Максім Мудроў. — Мн.: Выдавец А. М. Янушкевіч, 2017.
Нарматыўны кантроль |
---|
Міжнародныя | |
---|
Нацыянальныя | |
---|
Навуковыя | |
---|
Артысты | |
---|
Асобы | |
---|
Іншыя | |
---|