Абдулразак Гурна | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 сьнежня 1948[1][2][3] (75 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | навэліст, прафэсар унівэрсытэту, празаік, рэдактар, пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1987 — цяпер |
Жанр | проза |
Мова | ангельская мова[5][6] і суахілі |
Узнагароды | |
Адбулразак Гурна (па-ангельску: Abdulrazak Gurnah, на суахілі: Abdulrazak Gurnah, 20 сьнежня 1948, Занзыбар, Занзыбар) — танзанійскі пісьменьнік, які піша на ангельскай мове. Жыве ў Вялікабрытаніі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2021).
Нарадзіўся на востраве Занзыбар у сям’і мусульман арабскага паходжаньня. У 1968 годзе, у сувязі з антыарабскімі настроямі на Занзыбары, пераехаў у Вялікую Брытанію, дзе працягнуў навучаньне. З 1980 па 1982 год чытаў лекцыі ва ўнівэрсытэце ў Нігерыі. У цяперашні час у званьні прафэсара ўзначальвае асьпірантуру на катэдры ангельскай мовы ў Кенцкім унівэрсытэце.
Піша на ангельскай мове. 7 кастрычніка 2021 году Нобэлеўскі камітэт прысудзіў Адбулразак Гурна прэмію ў літаратуры за 2021 год за «яго бескампраміснае і спагадлівае пранікненьне ў наступствы каляніялізму і лёс уцекача ў прорве паміж культурамі і кантынэнтамі»[7].
|