Агюст Мары Франсуа Беернарт (па-нідэрляндзку: Auguste Marie François Beernaert; 26 чэрвеня 1829, Остэндэ — 6 кастрычніка 1912, Люцэрн) — бэльгійскі палітык, прэм’ер-міністар Бэльгіі з кастрычніка 1884 да траўня 1894.
Скончыў Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт. У 1873 Бэернарт быў абраны ў Палату дэпутатаў Бэльгіі. Займаючы пасаду міністра публічных работ ва ўрадзе Жуля Малю, шмат зрабіў для разьвіцьця шляхоў зносін ў краіне. Пасьля сыходу з пасады прэм’ер-міністра Бэернарт прадстаўляў Бэльгію пры падпісаньні Гаагскай канвэнцыі ў 1899 і 1907. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1909) разам з Полем Анры Бэнжамэн д’Этурнэль дэ Канстанам.
Жан Анры Дзюнан / Фрэдэрык Пасі (1901) · Элі Дзюкамэн / Шарль Альбэр Гоба (1902) · Ўільям Рандал Крымэр (1903) · ІМП (1904) · Бэрта фон Зутнэр (1905) · Тэадор Рузвэлт (1906) · Эрнэста Тэадора Манэта / Люі Рэно (1907) · Кляс Понтус Арнальдсан / Фрэдрык Баер (1908) · Агюст Бэернарт / Поль Анры Бэнжамэн д’Этурнэль дэ Канстан (1909) · МБМ (1910) · Тобіяс Асэр / Альфрэд Герман Фрыд (1911) · Эліў Рут (1912) · Анры Ляфантэн (1913) · МКЧК (1917) · Томас Ўудра Ўілсан (1919) · Леон Буржуа (1920) · Карл Яльмар Брантынг / Крыстыян Лянге (1921) · Фрыт’яф Нансэн (1922) · Джозэф Остын Чэмбэрлэн / Чарлз Гейтс Даўэс (1925)