Арканджэлё Карэльлі

Арканджэлё Карэльлі

Арканджэлё Карэльлі (па-італьянску: Arcangelo Corelli; 17 лютага 1653 — 8 сьнежня 1713) — вядомы італьянскі скрыпач і кампазытар музыкі барока.

З 13 год ён вучыўся на скрыпку ў м. Балёньня, і ў пачатку 1670-х пераехаў у Рым, дзе ён нанімаўся як скрыпач да найбольш выбітных патронаў музыкі. Ад 1690 па сваю сьмерць, ён як скрыпач-віртуоз займаў пасаду дырэктара музыкі ў найбольш актыўнага рымскага патрона Кардынала П’етра Атабіні. У 1700, Карэлі стаў лідэрам музычнай сэкцыі знакамітага музычнага таварыства Акадэміі Санта Сэчылія (Academia di Santa Cecilia).

Карэлі быў найбольш вядомым кампазытарам свайго часу ў жанрах трыа санаты і канчэрта гроса. Ён добра вядомы за сваі 48 трыё санаты для дзьвюх скрыпак і басо кантынуа опэра 1-4 (16811694), яго 12 сольных скрыпічных санаты, опус 5 (1700), і яго 12 канчэрці гросі, опус 6 (створаны перад 1700, апублікаваныя ў 1714).

  • Boyden, David B., The History of Violin Playing (1965);
  • Newman, William S., The Sonata in the Baroque Era, 4th ed. (1983);
  • Pincherle, Marc, Corelli: His Life and Work (1956; repr. 1979).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арканджэлё Карэльлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў