Банска Шцьяўніца | |||||
славац. Banská Štiavnica | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1156 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Банскабыстрыцкі | ||||
Раён: | Банска Шцьяўніца | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 621 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 045 | ||||
Паштовы індэкс: | 969 01 | ||||
Нумарны знак: | BS | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°27′31″ пн. ш. 18°53′35″ у. д. / 48.45861° пн. ш. 18.89306° у. д.Каардынаты: 48°27′31″ пн. ш. 18°53′35″ у. д. / 48.45861° пн. ш. 18.89306° у. д. | ||||
Банска Шцьяўніца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.banskastiavnica.sk/en/ |
Ба́нска Шцья́ўніца (па-славацку: Banská Štiavnica, па-нямецку: Schemnitz, па-вугорску: Selmecbánya) — горад у цэнтральнай Славаччыне ля падножжа горнага масіва Шцьяўніцке Вэрхі. Насельніцтва каля 11 тыс. чалавек.
Першая здабыча карысных выкапняў пачалася на месцы Банскай-Шцьяўніцы яшчэ ў III ст., імеверна кельтамі. У 1156 годзе Банска-Шцьяўніца згадваецца як шахтарскі гарадок. У 1217 упершыню згадваецца здабыча срэбра ў ваколіцах гораду, у 1238 Банска-Шцьяўніца атрымлівае гарадзкія правы. У XIII ст. сюды прыходзяць нямецкія каляністы з Тыроля і Саксоніі. У 1443 годзе горад зьнішчыў моцны землятрус. У сярэдзіне XV ст. узьнікаюць Стары і Новы Замак — умацаваньні супраць турэцкіх набегаў. У 1627 годзе ўпершыню ў сусьветнай гісторыі пры здабычы карысных выкапняў тут былі выкарыстаныя выбуховыя рэчывы — порах. У 1735 годзе ў Банскай-Шцьяўніцы ўзьнікае першая ў Вугоршчыне Горная школа, а ў 1763 вышэйшая навучальная ўстанова — Горная акадэмія. У 1782 годзе Банска-Шцьяўніца была трэцім буйнейшым горадам Вугоршчыны пасьля Браціславы і Дэбрэцэна.
У цяперашні час Банска Шцьяўніца згубіла сваё прамысловае значэньне, але зьяўляецца папулярным турыстычным месцам Славаччыны.
|