Банская Быстрыца | |||||
славац. Banská Bystrica | |||||
Плошча Славацкага паўстаньня | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1255 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Банскабыстрыцкі | ||||
Раён: | Банска Быстрыца | ||||
Прэзыдэнт места: | Ян Носка | ||||
Плошча: | 103,38 км² | ||||
Вышыня: | 362 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 78 484 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 759,18 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-48 | ||||
Паштовы індэкс: | 97401 | ||||
NUTS: | 508438 | ||||
Нумарны знак: | BB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°44′7″ пн. ш. 19°8′43″ у. д. / 48.73528° пн. ш. 19.14528° у. д.Каардынаты: 48°44′7″ пн. ш. 19°8′43″ у. д. / 48.73528° пн. ш. 19.14528° у. д. | ||||
Банская Быстрыца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.banskabystrica.sk/ |
Ба́нская Бы́стрыца , Банска Бістрыца (па-славацку: Banská Bystrica , па-нямецку: Neusohl, па-вугорску: Besztercebánya) — горад у цэнтральнай частцы Славаччыне, адміністрацыйны цэнтар Банскабыстрыцкага краю. Месьціца на рацэ Грон у Татрах. Насельніцтва 78 484 чалавекі (на 31 сьнежня 2017 году).
У горадзе знаходзіцца Ўнівэрсытэт Мацея Бэла.
Першапачаткова Банска-Быстрыца была невялічкай славацкай вёскай. У XIII-м стагодзьдзі сюды перасялілася некалькі дзясяткаў сем'яў нямецкіх каляністаў. У 1255 годзе вугорскі кароль Бэла IV надаў паселішчу гарадзкія прывілеі. У сярэднявеччы Банска-Быстрыца была важным прамысловым і гандлёвым цэнтрам Каралеўства Вугоршчыны.
У жніўні 1944 году горад стаў цэнтрам Славацкага нацыянальнага паўстаньня супраць нямецкіх акупантаў. У Банска-Быстрыцы быў штаб паўстаньня, якое, аднак, было задушана фашыстоўцамі і заставалася пад імі да прыходу 25 сакавіка 1945 году савецкіх войскаў.
У 2017 годзе Супольнасьць пратэстанцкіх цэркваў у Эўропе надала Банска-Быстрыцы ганаровы тытул Эўрапейскага гораду Рэфармацыі[1].
Банская Быстрыца мае некалькі патрнэрскіх і сяброўскіх местаў у сьвеце[2]:
|