Барыс Пуга | |
па-латыску: Boriss Pugo | |
1 сьнежня 1990 — 22 жніўня 1991 | |
Папярэднік | Вадзім Віктаравіч Бакацін[d] |
Наступнік | Viktor Barannikov[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 лютага 1937[1] |
Памёр: |
22 жніўня 1991[1] (54 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Бары́с Ка́рлавіч Пу́га (19 лютага 1937, Калінін, СССР — 22 жніўня 1991, Масква, СССР), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністар унутраных справаў СССР (1990-1991), удзельнік Дзяржаўнага камітэту па надзвычайных становішчах СССР.
Нарадзіўся ў Цьвяры. Латыш, сябра КПСС з 1963 году. Скончыў Рыскі політэхнічны інстытут. З 1961 году на камсамольскай працы: сакратар камітэту камсамолу заводу, затым другі і першы сакратар райкаму камсамолу, затым загадчык сэктарам ЦК ЛКСМ, затым першы сакратар ЦК ЛКСМ, затым сакратар ЦК ВЛКСМ, затым інспэктар ЦК КПСС, затым загадчык аддзелам ЦК Кампартыі Латвіі, затым першы сакратар Рыжскага гаркаму партыі.
З 1977 году працаваў у КДБ Латвійскай ССР. З 1980 году старшыня камітэту дзяржаўнай бясьпекі Латвійскай ССР. Быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Латвіі (1984—1988). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР адзінаццатага скліканьня. Быў сябрам ЦК КПСС (1986—1990). Старшыня камітэту партыйнага кантролю пры ЦК КПСС (1988—1990) і кандыдат у сябры Палітбюро ЦК КПСС у верасьні 1989 — ліпені 1990. Сябра і старшыня ЦК КПСС у ліпені 1990 — красавіку 1991. З 11 сьнежня 1990 году міністар унутраных справаў СССР. 4 лютага 1991 году Барысу Пугу было прысвоена воінскае званьне генэрал-палкоўніка.
Сябра ДКНС. Пракуратура СССР у дачыненьні да Пугі Б. К. узбудзіла крымінальную справу за ўдзел у ДКНС. Паводле афіцыйнай вэрсіі 22 жніўня 1991 году пасьля правалу ДКНС пры спробе арышту застрэліўся разам з жонкай.