Барыс Савінкаў

Барыс Савінкаў
Борис Викторович Савинков
Род дзейнасьці пісьменьнік, тэрарыст
Дата нараджэньня 19 (31) студзеня 1879 або 31 студзеня 1879(1879-01-31)[1]
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Харкаў, Харкаўская губэрня, Расейская Імпэрыя
Дата сьмерці 7 траўня 1925(1925-05-07)[2][3][4][…] (46 гадоў)
Месца сьмерці Сьцяг СССР Масква, СССР
Прычына сьмерці сьмерць ад падзеньня[d]
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, рэвалюцыянэр, тэрарыст, забойца
Сябра ў Баявая арганізацыя партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў[d] і Саюз Абароны Радзімы і Свабоды

Бары́с Ві́ктаравіч Савінкаў (па-расейску: Борис Викторович Савинков, літаратурны псэўданім: В. Ропшин) (31 студзеня 1879 — 7 траўня 1925) — знакаміты пісьменьнік і тэрарыст, адзін з лідэраў баявой арганізацыі эсэраў, адказны за забойствы буйных службоўцаў Расейскай імпэрыі ў 1904 і 1905 гадах.

Пад час польска-савецкае вайны ўзначальваў Расейскі палітычны камітэт, адзін зь кіраўнікоў антысавецкага ўзброенага змаганьня.

У 1920-х гадах разам з С. Булак-Балаховічам ладзіў рэйды ваенных атрадаў у Савецкую Беларусь з тэрыторыі Польшчы.

Арыштаваны 5 жніўня 1924 году пры спробе перайсьці дзяржаўную мяжу Савецкага Саюзу на тэрыторыі Беларусі.

Свае ўражаньні ад Беларусі, становішча сялянаў і іхныя настроі адлюстраваў у аповесьці «Конь вараны», у якой імкнуўся апраўдаць свой удзел у тэроры.

  1. ^ САВИНКОВ Борис Викторович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги (рас.) / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 249—252. — ISBN 5-94848-307-X
  2. ^ Савинков Борис Викторович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ Boris Viktorovitch Savinkov // Babelio (фр.) — 2007.
  4. ^ Boriss Viktorovitš Savinkov // Eesti biograafiline andmebaas ISIK (эст.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]