Віржыні Дэпант | |
Virginie Despentes | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 13 чэрвеня 1969 (55 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, рэжысэрка, перакладніца |
Гады творчасьці | пачынаючы з 1993 |
Мова | француская |
Значныя творы | Baise-moi (1994)
King Kong Théorie (2006) Vernon Subutex 3 (2015, 2015, 2017) |
Узнагароды | прэмія Флёры[d] (1998) літаратурная прэмія сьвятога Валянціна[d] (1999) прэмія Рэнадо[d] (2010) прэмія „Лямбда“[d] (2010) прэмія „Вірылё“[d] (2010) прэмія Вірылё[d] (2010) прэмія Ляндэрно[d] (2015) прэмія „Купал“[d] (2015) Prix Littéraire Livres & Musiques de Deauville[d] (2016) прэмія Нацыянальнай бібліятэкі Францыі[d] (2019)
|
Віржыні Дэпант (па-француску: Virginie Despentes; нар. 13 чэрвеня 1969, Нансі, Францыя) - француская пісьменьніца, рэжысэрка, перакладніца, пясьнярка. Адна з цэнтральных постацяў новага францускага фэмінізму. Сябра Ганкуравай акадэміі з 2016 па 2020.
Пры нараджэньні атрымала прозьвішча Дажэ (Virginie Daget). У дваццаць пяць год выбрала сабе псэўданім Дэпант (Despentes).
Як прыгадваюць бацькі і сваякі, у два гады ўжо сьпявала «Інтэрнацыянал» [2]. У школе яна была вельмі актыўнай дзяўчынкай, якой баяліся хлопчыкі.
Лічыла школьную адукацыю рэтраграднай, заклікала вучняў да пратэстаў і байкоту. У пятнаццаць год супраць волі яе памясьцілі на два месяцы ў псыхіятрычную клініку. Псыхатэрапія не дапамагла, а толькі яшчэ больш маргіналізавала дзяўчыну. З школьнага ўзросту захаплялася літаратурай, якая, па словах будучай пісьменьніцы і фэміністкі, і выратавала ёй жыцьцё[3]. Шмат вандравала аўтаспынам. У сямнаццаць гадоў, вяртаючыся аўтаспынам зь Лёндану, была згвалтаваная. Гэты траўматычны і гвалтоўны момант аўтарка апісала ў сваіх творах - у рамане «Baise-moi» («Шлыхні мяне») і ў фэмінісцкім аўтабіяграфічным эсэ «King Кong Théorie» («Тэорыя Кінг Конга»)[4]. Рана пачала працаваць пакаёўкай, прыгэтым не адмовілася ад навучаньня. Экстэрнам здала іспыты і атрымала пасьведчаньне аб сярэдняй адукацыі. У васямнаццаць год паступіла ў Школу кінематографу ў Ліёне.
У трыццаць пяць гадоў зрабіла камінг-аўт, прызнаўшыся ў тым, што яна - лесьбійка, дагэтуль шмат гадоў была ў стасунках з мужчынам[5].
Свой першы тэкст - раман «Baise-moi» («Шлыхні мяне») - напісала за адзін месяц у 1992 годзе, апынуўшыся на вакацыях у доме бацькоў[6]. Спачатку рукапіс раману распаўсюджваўся ў выглядзе копій, бо ёй адмовілі дзевяць выдавецтваў - іх палохаў «вульгарны і сьмецьцевы стыль» пісьменьніцы[7].
Слава прыйшла да пісьменьніцы ў 1996, калі зьявіўся другі раман В. Дэпант - «Les Chiennes savantes»[8].
У 2006 годзе зьявілася фэмінісцкае эсэ пісьменьніцы - «King Kong Théorie» («Тэорыя Кінг Конга»). Праца часта апісваецца, як «маніфэст новага фэмінізму», які паўплываў на многіх фэміністак і фэміністаў (блогерак, актывістак) маладых пакаленьняў[9].
Самым вялікім ейным літаратурным посьпехам на сёньняшні дзень зьяўляецца трылёгія «Vernon Subutex» («Вэрнон Субутэкс»), якая друкавалася ў пэрыяд з 2015 па 2017 год, а пазьней таксама была адаптаваная да тэлесэрыялу і коміксаў[10]. Многія творы пісьменьніцы былі экранізаваныя.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|