Габрыэль Мантальва Іґера | |
Gabriel Montalvo Higuera | |
Род дзейнасьці | тытулярны арцыбіскуп Чэленэ |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 студзеня 1930 |
Месца нараджэньня | Санта-фэ-дэ-Багата, Калюмбія |
Дата сьмерці | 2 жніўня 2006 |
Месца сьмерці | Рым, Італія |
Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
Месца вучобы | |
Занятак | каталіцкі сьвятар |
Яго Эксцэленцыя Арцыбіскуп Габрыэль Мантальва Іґера (па-гішпанску: Gabriel Montalvo Higuera; 27 студзеня 1930, Санта-Фэ-дэ-Багата, Калюмбія — 2 жніўня 2006, Рым, Італія) — рымска-каталіцкі дзеяч, дыплямат. Калюмбіец па нацыянальнасьці, арцыбіскуп Мантальва доўгія гады працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы, дзе займаўся справамі Касьцёлу ва Ўсходняй Эўропе, у тым ліку і ў Беларусі.
Атрымаў навуковыя ступені бакаляўра багаслоўя і доктара кананічнага права. Вучыўся таксама ў Папскай Царкоўнай Акадэміі (дыпляматычны інстытут Сьвятога Пасаду) у Рыме. 18 студзеня 1953 быў высьвечаны ў сьвятары Архідыяцэзіі Санта-Фэ-дэ-Багата. Паступіў на дыпляматычную службу Сьвятога Пасаду 1 ліпеня 1957. Працаваў у Апостальскіх Нунцыятурах у Балівіі, Аргентыне і Сальвадоры. Пазьней працаваў у Дзяржаўным Сакратарыяце і Радзе па Грамадзкіх Справах Касьцёла.
14 чэрвеня 1974 Папа Павал VІ узьвёў яго ў сан тытулярнага арцыбіскупа Чэленэ. Абрад хіратоніі адбыўся 30 чэрвеня 1974. 14 чэрвеня 1974—1980 Апостальскі Нунцый у Нікарагуа і Гандурасе. Ад 18 сакавіка 1980 Пра-нунцый у Альжыры й Тунісе і Апостальскі Пасланец у Лібіі.
Пасьля сьмерці кардынала Антоніё Саморы 3 лютага 1983 яму даручана весьці ад імя Сьвятога Пасаду перамовы аб мірным рашэньні канфлікту паміж Аргентынай і Чылі ў адносінах канала Бэагле, які быў распачаты ў сьнежні 1978 і скончыўся падпісаньнем у Ватыкане 29 лістапада 1984 «Дамовы аб міры і сяброўстве» і ўрачыстым абменам тамсама ратыфікацыйнымі граматамі 2 траўня 1985.
12 чэрвеня 1986 — 24 лютага 1996 пранунцый у Югаславіі. 17 красавіка 1993 прызначаны першым Апостальскім Нунцыем у Беларусі (па сумяшчальніцтве), выконваў свае абавязкі да 17 траўня 1994. 7 сьнежня 1998 прызначаны Апостальскім Нунцыем у Злучаныя Штаты Амэрыкі і назіральнікам пры Арганізацыі Амэрыканскіх Дзяржаваў (ААД), у 1997 прадстаўніком пры Сусьветнай асацыяцыі юрыстаў (САЮ). 16 сьнежня 2005 скончыў дыпляматычную службу і сышоў на пэнсію. У 1993—1998 адначасова кіраваў Папскай дыпляматычнай акадэміяй у Рыме.
5 жніўня 2006 жалобную сьвятую Імшу ў ватыканскай базыліцы сьвятога Пятра ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал Анджэлё Садано. Каля труны арцыбіскупа Габрыэля Мантальвы маліліся былы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі і Апостальскі Візытатар для грэка-каталікоў у Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек.
Папярэднік Масыма Джузтэці |
Тытулярныя біскупы Астыгі 1974—2006 |
Наступнік Сэрджыё Пагано |
Папярэднік Лярэнца Антанэці |
Апостальскія нунцыі ў Нікарагуа 1974—1980 |
Наступнік Андрэа Кордэра Лянца дзі Мэнтэцэмолё |
Папярэднік Лярэнца Антанэці |
Апостальскія нунцыі ў Гандурасе 1974—1980 |
Наступнік Андрэа Кордэра Лянца дзі Мэнтэцэмолё |
Папярэднік Сантэ Парталюпі |
Апостальскія нунцыі ў Альжыры 1980—1986 |
Наступнік Джавані дэ Андрэа |
Папярэднік Сантэ Парталюпі |
Апостальскія нунцыі ў Тунісе 1980—1986 |
Наступнік Джавані дэ Андрэа |
Папярэднік Сантэ Парталюпі |
Апостальскія нунцыі ў Лібіі 1980—1986 |
Наступнік Джавані дэ Андрэа |
Папярэднік Франчэско Колясуона |
Апостальскія нунцыі ў Югаславіі 1986—1996 |
Наступнік Сантас Абрыль і Кастэльлё |
Папярэднік няма (першы) |
Апостальскія нунцыі ў Беларусі 1993—1994 |
Наступнік Агастына Маркета |
Папярэднік Агастына Кач'явільлян |
Апостальскія нунцыі ў ЗША 1998—2005 |
Наступнік П'етра Самбі |