Гальмстад | |||||
швэдз. Halmstad | |||||
Карабель Наядэн ля Гальмстадзкага замку. | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Ляндскап: | Галянд | ||||
Лэн: | Галянд | ||||
Камуна: | Гальмстад | ||||
Плошча: | 34,13 км² | ||||
Вышыня: | 11 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | ▲ 66 124 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1937,42 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°40′26.3″ пн. ш. 12°51′26.2″ у. д. / 56.673972° пн. ш. 12.857278° у. д.Каардынаты: 56°40′26.3″ пн. ш. 12°51′26.2″ у. д. / 56.673972° пн. ш. 12.857278° у. д. | ||||
Гальмстад на мапе Швэцыі ![]() ![]() Гальмстад | |||||
![]() | |||||
https://www.halmstad.se |
Гальмстад (па-швэдзку: Halmstad) — горад на паўднёвым захадзе Швэцыі, у лэне Галяндзе, у аднайменным ляндскапе, цэнтар аднайменнай камуны і яе найбуйнейшы горад. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 66 124 чалавекі. Порт пры ўпадзеньні ракі Нісану ў Лягольмскую бухту.
Гальмстад узьнік у X—XI стагодзьдзях, аб чым сьведчаць знаходкі ў раёне руінаў царквы Эўрабю. Аднак першыя згадкі адносяцца толькі да 1231, у г. зв. Земляной кнізе дацкага караля Вальдэмара. Першы гарадзкі прывілей які атрымаў Гальмстад, датуецца 1307 годам. У XIII стагодзьдзі дамініканы заснавалі тут кляштар, а ў XV стагодзьдзі была пабудавана царква Сьвятога Мікалая, якая сёньня зьяўляецца найстарэшым будынкам гораду. Напрыканцы XV стагодзьдзя ў горадзе зьявіліся й францішкане, аднак ужо ў 1530–я гады абодва ордэны спынілі сваё існаваньне ў горадзе ў сувязі з Рэфармацыяй. У 1534 годзе Гальмстад быў узяты ў аблогу швэдамі (да сярэдзіны XVII стагодзьдзя ўвесь поўдзень і паўднёвы захад сучаснае Швэцыі быў дацкім). У 1598—1605 гадах па загадзе дацкага караля Крыстыяна IV у Гальмстадзе былі пабудаваныя новыя абарончыя збудаваньні: фартэцыя з чатырма брамамі, шасьцю бастыёнамі і двума месцамі зручнымі для разьмяшчэньня гарматаў. У 1645 годзе, як вынік Брэмсэбрускага міру, Галянд адыходзіць да Швэцыі, а ўжо праз 13 гадоў, у Роскіле яна канчаткова замацавала за сабою гэтыя тэрыторыі. Падчас Сконскай вайны, у 1676 годзе пад Гальмстадам адбылася бітва паміж швэдамі і датчанамі. У 1678 годзе ў горадзе зьбіраўся швэдзкі рыксдаг. У 1734 годзе большая частка гарадзкіх умацаваньняў была зьнішчана. З 1823 году адбываецца індустрыялізацыя гораду. У 1837–1840 быў перабудаваны порт, што спрыяла разьвіцьцю гораду. Напрыканцы XIX стагодзьдзя Гальмстад хутка расьце, а с пачатку XX стагодзьдзя зноў становіцца важным гарнізонным горадам. У 1931 годзе ў горадзе мелі месца сутыкненьні паміж партовымі працаўнікамі і работадаўцамі. У 1956 годзе быў пабудаваны Замкавы мост (па-швэдзку: Slottsbron).
Гальмстад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў