Гандлёва | |||||
славац. Handlová | |||||
![]() Касьцёл сьвятой Кацярыны | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1376 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Трэнчынскі | ||||
Раён: | Прэвідза | ||||
Рэгіён: | Верхняя Нітра | ||||
Староста: | Рудальф Подаба[1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 420 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-46 | ||||
Паштовы індэкс: | 972 51 | ||||
NUTS: | 513997 | ||||
Нумарны знак: | PD | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°43′38″ пн. ш. 18°45′43″ у. д. / 48.72722° пн. ш. 18.76194° у. д.Каардынаты: 48°43′38″ пн. ш. 18°45′43″ у. д. / 48.72722° пн. ш. 18.76194° у. д. | ||||
Гандлёва на мапе Славаччыны ![]() ![]() Гандлёва | |||||
![]() | |||||
www.handlova.sk |
Га́ндлёва (па-славацку: Handlová) — места ў раёне Прэвідза Трэнчынскага краю Славаччыны.
Гандлёва знаходзіцца ў цэнтральнай Славаччыне, у паўднёваўсходняй частцы Горнанітранскай катлавіны, акружаная горнымі масівамі Втачнік, Ж’яр і Крэмніцкія горы.
Празь места працякае рака Гандлёўка з прытокамі Млынскі паток, Пстругарскі паток і Рачы паток, упадаючы ў Нітру
Гандлёва паўстала на загад караля Людвіка I ад 8 сакавіка 1376, якім той дазволіў асадніку Генрыху Крыкеру закласьці на месцы пад назваю Красны Лес (Seperdeo Vita) сталую асаду. Разам з Крыкерам з Крэмніцы прыйшло яшчэ 200 нямецкіх сем’яў. Паселішча атрымала назву паводле свайго заснавальніка, і па-нямецку дагэтуль завецца Крыкергаў (ням. Krickerhau альбо Krikerhau).
Заснаваньне Гандлёвай — тыповы прыклад солтыскай калянізацыі вобласьці Верхняй Нітры, дзе пражывала нямецкамоўнае насельніцтва, якое пазьней атрымала назву карпацкія немцы.
У 1839 року вёска атрымала ад імпэратара Фэрдынанда I мескія правы і дазвол на чатыры кірмашы шторок. Першыя згадкі пра выяўленьне ў рэгіёне вугля паходзяць з 1784 року, ягоная здабыча актыўна распачалася перад Першай сусьветнай вайной[3].
11 сьнежня 1960 на паўднёваўсходняй ускраіне места зьявіўся вялізарны апоўзень, які да 30 траўня 1961 зьнішчыў 150 хат, пашкодзіў 2 км дарог, вадаправод і лінію электраперадач[4].
Паводле перапісу 2001 року склад насельніцтва наступны:
Паводле веравызнаньня:
У месьце захавалася традыцыя шахтарскіх кірмашоў.