Ганна Гродзкая

Ганна Гродзкая
па-польску: Anna Grodzka
Дэпутат Сойму Рэспублікі Польшча 7 скліканьня
Намесьніца старшыні Камісіі грамадзкага дыялёгу па справах роўных адносінаў пры Прэзыдэнце Сталічнага гораду Варшава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 сакавіка 1954 (70 гадоў)
Отвацк
Партыя:
Дзеці: сын
Адукацыя: Варшаўскі ўнівэрсытэт
Ганна Гродзкая дае інтэрвію ў Сойме
Анджэй Разэнэк, Ганна Гродзкая i Робэрт Бедронь у часе акцыі падтрымкі для гамасексуальных дзяцей у Расеі

Ганна Гродзкая (па-польску: Anna Grodzka; нарадзілася 16 сакавіка 1954 году ў Отвацку) — польская грамадзкая дзяячка, прадпрымальніца і палітык, адна з заснавальніц Фонду Транс-Фузыя, дэпутат Сойму Рэспублікі Польшча 7 скліканьня.

Ганна Гродзкая зьяўляецца транссэксуалам. Ад нараджэньня яе пол быў мужчынскім, яна мела імя Кшыштаф Богдан і прозьвішча Бэнгоўскі. У 2007 годзе яна даведалася, што яе ўсынавілі Юзэф і Казімера. Судова вырашаць пытаньне палавой прыналежнасьці і фізычна зьмяніць пол яна вырашыла толькі пасьля таго, як яе сын з ранейшага шлюбу з жанчынай (скончанага разводам) быў ужо дарослы. Апэрацыю па зьмене полу яна зрабіла ў клініцы ў Бангкоку. Працэсу зьмены полу (фармальна завершанаму ў 2010 годзе) быў прысьвечаны дакумэнтальны фільм «Транс-акцыя», зьняты ў 2010 годзе тэлевізійнай кампаніяй HBO.

Прафэсійная і палітычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ганна Гродзкая скончыла навучаньне па спэцыяльнасьці клінічная псыхалёгія ў Варшаўскім унівэрсытэце. У пэрыяд ПНР яна была членам Асацыяцыі Польскіх Студэнтаў (АПС) і Польскай аб'яднанай партыі працоўных (між іншым у партыйнай арганізацыі ва ўнівэрсытэце). Працавала палітычным інструктарам у АПС. У 1986 стала дырэктарам прадпрыемства Alma Press. Потым яна займалася ўласным бізнэсам, шмат гадоў працавала ў выдавецкай, рэклямнай і паліграфічнай галінах. Займалася вытворчасьцю фільмаў для Польскага тэлебачаньня. У 2003-2006 была членам дырэкцыі «Радыё для цябе». Дзейнічала ў партыі Сацыял-дэмакратыя Рэспублікі Польшча, а пазьней, да верасьня 2011 году, уваходзіла ў склад Саюзу дэмакратычных левых у Варшаве. Уваходзіла таксама ў склад Таварыства «Ардынацкая». У 2008 годзе яна ўдзельнічала ў стварэньні Фонду Транс-Фузыя. Гэтая арганізацыя, у якой яна зь лістапада 2011 году выконвала абавязкі старшыні, мае на мэце распаўсюджаньне ведаў наконт трансгендэрызму, а таксама дзейнасьць, накіраваную на падтрымку транссэксуалаў і трансвэстытаў. Да канца 2011 году Анна Гродзкая была таксама намесьніцай старшыні Камісіі грамадзкага дыялёгу па справах роўных адносінаў пры Прэзыдэнце Сталічнага гораду Варшава.