Гергарт Ёган Робэрт Гаўптман (па-нямецку: Gerhart Johann Robert Hauptmann; 15 лістапада1862, Bad Salzbrunn, Сылезыя, Прусія — 6 чэрвеня1946, Agnetendorf, зараз Jagniątków, Польшча) — нямецкі драматург, паэт ды навэліст. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1912). Прэмія прысуджана «найперш у прызнаньне плённага, шматстайнага і выдатнага ўнёску ў вобласьць драматычнага мастацтва»[9].