Глінкава славацкая народная партыя

Глінкава славацкая народная партыя
Hlinkova slovenská ľudová strana
Заснавальнік Андрэй Глінка
Дата заснаваньня 1913 год
Распушчаная 1945 рок
Ідэалёгія клерыкальны нацыяналізм, фашызм

Глі́нкава слава́цкая наро́дная па́ртыя (па-славацку: Hlinkova slovenská ľudová strana, HSĽS) — клерыкальна-нацыяналістычная славацкая партыя, якая існавала ў 19061945 гг. у Аўстра-Вугоршчыне, Чэхаславаччыне і Першай Славацкай рэспубліцы.

  • 19061925: Славацкая народная партыя
  • 19251938: Глінкава славацкая народная партыя
  • 19381945: Глінкава славацкая народная партыя — Партыя славацкага народнага адзінства

Неафіцыйна ГСНП была заснава яшчэ ў 1906 годзе Міланам Годжай, Ф. Скіцакам і А. Ратам, афіцыйна ў 1913, калі ўдзельнічала ў выбарах у аўстра-вугорскі парлямэнт. У 1920 удзельнічала ў выбарах у чэхаславацкі парлямэнт. Выступала за аўтаномію Славаччыны ў рамках Чэхаславаччыны. Да 1938 галавой партыі быў Андрэй Глінка.

У 1920 партыя налічвала 11953 чальцоў, з 1927 удзельнічала ва ўрадзе, але ў 1929 выйшла ў сувязі з арыштам Войтэха Тукі. 8 траўня 1930 ГСНП падала праект закону пра аўтаномнасьць Славаччыны. Зь сярэдзіны 30-х шчыльна супрацоўнічала са Славацкай нацыянальнай партыяй, з Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў, пазьней і з вугорскімі і нямецка-судэцкімі сэпаратыстамі. У партыі паступова станавіліся папулярнымі ідэі італьянскага і аўстрыйскага фашызму. У 1936 годзе дэвізам партыі стала: «Адзін народ, адна партыя, адзін правадыр». У той час у ГСНП налічвалася 36000 чальцоў.

10 кастрычніка 1938 абвясьціла ў Жыліне аўтаномію Славаччыны. Пасьля абвяшчэньня падкантрольнай Трэцяму райху Першай Славацкай рэспублікі адбылося зьліцьцё з шэрагам славацкіх партыяў, і ГСНП стала фактычна адзінай славацкай партыяй. Падмуркам партыі было каталіцкае духавенства, прадпрымальнікі і інтэлігенцыя. ГСНП стала праводзіць жорсткую палітыку ў дачыненьні да апазыцыйных левых сілаў, але не даводзіла да адкрытага тэрору. ГСНП шчыльна супрацоўнічала зь нямецкімі нацыянал-сацыялістамі. 1 верасьня 1944 партызанская Славацкая Народная Рада забараніла ГСНП на тэрыторыі, якая кантралявалася партызанамі. У 1945 партыя была цалкам забаронена, яе лідэры арыштаваныя. Частка лібэральнага крыла ўлілася ў 1945 у Дэмакратычную партыю, частка эмігравала.

Вядучыя прадстаўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]