Гудэрмэс | |
рас. Гудермес | |
Дата заснаваньня: | 18 ст. |
Былая назва: | імя Калініна |
Мясцовая назва: | Гуьмсе |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Чачэнія |
Муніцыпальны раён: | Гудэрмэскі |
Плошча: | 92 км² |
Вышыня: | 55 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 66 352 чал. (2024) |
шчыльнасьць: | 721,22 чал./км² (2024) |
аглямэрацыя: | 63 000 чал. (2013) |
этнічны склад: | чачэнцы, расейцы, кумыкі |
нацыянальны склад: | чачэнцы, расейцы, кумыкі (2013) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | 366200 |
Нумарны знак: | 95 |
Геаграфічныя каардынаты: | 43°21′0″ пн. ш. 46°6′0″ у. д. / 43.35° пн. ш. 46.1° у. д.Каардынаты: 43°21′0″ пн. ш. 46°6′0″ у. д. / 43.35° пн. ш. 46.1° у. д. |
± Гудэрмэс | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://gudermes1.ru |
Гудэрмэс (па-чачэнску: Гуьмсе, па-кумыцку: Гюнтиймес) — места ў Чачэніі, месца знаходжаньня раённай управы Гудэрмэскага раёну, што ў Расеі.
Места знаходзіцца на рацэ Белка, што цячэ ў раку Сунжа. Ад Грознага знаходзіцца на ўсходзе каля 40 кілямэтраў.
Паводле паданьня Гудэрмэс заснаваны ў васямнаццатым стагодзьдзі людзьмі зь вёскі Чарці. Яны спусьціліся з гор і пасяліліся каля ракі Гумс.
Назва места паходзіць з татарскай мовы — «Гюнтіймес», «Гюенлер бою гюн тіймес» — што перакладаецца: Зямля гуенаў (Гуенлер бою) або ценявы бок (гюн ціймес).
14 студзеня 1929 году вёска Гудэрмэс была пераўтворана ў мястэчка, якое назвалі мястэчка імя Калініна. 5 красавіка 1941 году мястэчка імя Калініна, вёску Гюмсэ, мястэчка Кундухова аб’ядноўваюць у места Гудэрмэс.
Найбольш важнае значэньне для разьвіцьця места Гудэрмэс аказала пабудова чыгункі, якая дала моцны штуршок для разбудовы места. Тут пачалі будаваць варштаты для рабочых чыгункі, жытло для гэтых рабочых.
Народ | Колькасьць, чал. |
Доля ад усяго насельніцтва, % |
---|---|---|
чачэнцы | 43 504 | 95,34 % |
расейцы | 998 | 2,19 % |
кумыкі | 436 | 0,96 % |
іншыя | 610 | 1,34 % |
не сказалі | 83 | 0,18 % |
агулам | 45 631 | 100,00 % |
11 ліпеня 2009 году ў Гудэрмэсе адкрыўся першы ў Чачэніі аквапарк.
У месьце маецца два мясцовыя каналы: «Путь-ТВ» і «ГУМС-1». Маецца газэта — «ГУМС» і «Маршо».