Гілары Мэнтэл (па-ангельску: Hilary Mary Mantel; 6 ліпеня 1952 — 22 верасьня 2022) — брытанская пісьменьніца й літаратурная крытык. Яе працы месьцяцца ад асабістых успамінаў да гістарычных падзей і былі зьмешчаны ў шэрагу шорт-лістоў літаратурных прэмій. Ляўрэат Букераўскай прэміі 2009 і 2012 гадоў[7].
Гілары нарадзілася ў мястэчку Гласоп (Glossop) графства Дэрбішыр і была старэйшай з трох дзяцей сям’і. Выхоўвалася ў Дэрбішырскай вёсцы заводу Гадфілд (Hadfield), вучачыся ў мясцовай рымска-каталіцкай пачатковай школе. Яе бацькі, Маргарэт і Гэнры Томпсан, абодва нарадзіліся ў Ангельшчыне, ірляндцы па паходжаньні. Калі Гілары было адзінаццаць, бацькі разьвяліся. Па хуткім часе зьявіўся айчым Джэк Мэнтэл і яна ўзяла яго прозьвішча.
- 1985 «Дзень матулі кожны дзень» (Every Day is Mother’s Day)
- 1986 «Свабодная тэрыторыя» (Vacant Possession)
- 1988 «Восем месяцаў на вуліцы Газах» (Eight Months on Ghazzah Street)
- 1989 «Флюд» (Fludd)
- 1992 «Месца поўнай бясьпекі» (A Place of Greater Safety)
- 1994 «Зьмена клімату» (A Change of Climate)
- 1995 «Любоўны экспэрымэнт» (An Experiment in Love)
- 1998 «Гігант, О’Брайн» (The Giant, O’Brien)
- 2003 «Саступаючы прывіду» (Giving Up the Ghost) — успаміны
- 2003 «Абучэньне гутарцы» (Learning to Talk) — складанка кароткіх аповедаў
- 2005 «Па той бок цемры» (Beyond Black)
- 2009 «Ўулф Хол» (Wolf Hall)
- 2012 «Заносьце целы» (Bring Up the Bodies)[8]