Дам’ен Пэркі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 красавіка 1984[1] (40 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2005 2005—2008 2007—2008 2008—2012 2012—2015 2015—2016 2016—2017 2017—2019 |
Труа Сэнт-Эт’ен → Сашо (арэнда) Сашо Бэтыс Таронта Нотынггэм Форэст Газэлек Аячча |
62 (3) 34 (1) 23 (1) 123 (10) 31 (0) 37 (2) 17 (2) 43 (0) |
Зборныя | ||
2011—2013 | Польшча | 14 (1) |
Дам’ен Пэркі (па-француску: Damien Perquis; нарадзіўся 10 красавіка 1984 году, Труа, Францыя) — колішні польскі футбаліст францускага паходжаньня, абаронца. Гуляў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.
Пэркі зьяўляецца выхаванцам клюбу «Труа». Ён гуляў у Лізе 2 за «Труа» на працягу 2 гадоў, дзе быў адным з найлепшых абаронцаў лігі. У 2005 годзе Дам’ен падпісаў кантракт з клюбам Лігі 1 «Сэнт-Эт’енам» як вольны агент. Праз два гады, не замацаваўшыся ў складзе Пэркі быў аддадзены ў арэнду «Сашо». Пасьля некаторых непрыемнасьцяў ён знайшоў сваю форму й пачаў рэгулярна гуляць у асноўным складзе. У 2008 годзе «Сашо» выкупіў ягоны кантракт.
Гуляў за моладзевую зборную Францыі, аднак у сьнежні 2008 году Пэркі заявіў, што да яго праяўляе цікавасьць зборная Польшчы[2]. У студзені 2011 году паведамлялася, што Дам’ен падаў паперы на атрыманьне грамадзянства[3]. Аднак ягоная сям’я страціла некаторыя неабходныя дакумэнты, і таму галоўны трэнэр польскай зборнай Францішэк Смуда папрасіў прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага пасадзейнічаць у атрыманьні польскага пашпарта[4]. У верасьні 2011 году Пэркі атрымаў польскае грамадзянства[5].
Дам’ен дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы супраць зборнай Нямеччыны 6 верасьня 2011 году. Гульня скончылася ў нічыю 2:2.
Дам’ен мае польскае паходжаньне праз сваю бабулю[6], якая зьехала ў Францыю з цэнтральнай Польшчы. Жанаты й мае двух дзяцей.
Дам’ен Пэркі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў