Джордж Гершвін | |
George Gershwin | |
Дата нараджэньня | 26 верасьня 1898 |
---|---|
Месца нараджэньня | Бруклін, Нью-Ёрк |
Дата сьмерці | 11 ліпеня 1937 (38 гадоў) |
Месца сьмерці | Галівуд, Каліфорнія, ЗША |
Прычына сьмерці | рак мозгу[d] |
Месца пахаваньня | |
Прафэсія | кампазытар, піяніст |
Навуковая сфэра | музыка[1], джаз[1], м’юзыкал[1], поп[1] і папулярная музыка[d][1] |
Гады дзейнасьці | 1914—1937 |
Псэўданімы | Gershwin |
Сябра ў | George & Ira Gershwin[d] |
Жанры | блюз, джаз |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Псэўданімы | Gershwin |
Лэйблы | Victor Talking Machine Company[d] |
Бацька | Morris Gershwine[d][2] |
Маці | Rose Bruskina[d][2] |
Узнагароды | |
Сайт | Афіцыйная старонка |
Подпіс | |
Джордж Ге́ршвін (па-ангельску: George Gershwin, сапраўднае імя Jacob Gershowitz — Якаў, або Джэйкаб Гершавіц; 26 верасьня 1898, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША — 11 ліпеня 1937, Галівуд, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі кампазытар.
Бацькі былі жыдамі-эмігрантамі з Санкт-Пецярбургу.
З 1914 году стаў прафэсійна займацца музыкаю. Адначасова мог ствараць як акадэмічную музыку, так і джазавыя опэры ды проста поп-песьні, якія адразу рабіліся сучаснай клясыкай.
Цяжкая хвароба Гершвіна пачалася з простага галаўнога болю і выявілася пухлінай мозгу. Дактары ня здолелі выратаваць кампазытара.
Адна з знакамітых песен Гершвіна — арыя «Summertime» з опэры «Поргі і Бэс» — выконвалася таксама джазавымі і блюзавымі выканаўцамі[3].
Джордж Гершвін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |