Закаханы Шэксьпір

Закаханы Шэксьпір
па-ангельску: Shakespeare in Love
Жанр рамантычная камэдыя[d], камэдыйная драма[d], драматычны фільм і біяграфічны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Дэйвід Гэмбл[d]
Мастак Martin Childs[d]
Вытворчасьць Universal Pictures і Miramax[d]
Распаўсюд UIP-Dunafilm[d], Netflix і Fandango at Home[d]
Дата выхаду 3 сьнежня 1998[8], 4 сакавіка 1999[9] і 1998
Працягласьць 123 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 25 000 000 $
Прыбытак 289 300 000 $[12]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Закаха́ны Шэксьпі́р» (па-ангельску: Shakespeare in Love) — рамантычны камэдыйна-драматычны фільм 1998 году, які зьняў рэжысэр Джон Мэдэн. Сцэнар быў падрыхтаваны Маркам Норманам, а спрадусаваў фільм Гарві Вайнстын. Асноўныя ролі выканалі Гўінэт Пэлтраў, Джозэф Файнз, Джэфры Раш, Колін Фэрт, Бэн Афлек і Джудзі Дэнч. Не зважаючы на тое, што гісторыя Шэксьпіра ёсьць прыдуманай, пэўныя пэрсанажы былі заснаваныя на гістарычных асобах, і многія з пэрсанажаў, радкоў і сюжэтных прыёмаў намякаюць на п’есы Шэксьпіра. «Закаханы Шэксьпір» атрымаў ухваленьне ад крытыкаў і меў посьпех у пракаце, зарабіўшы 289,3 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце, што дапамагло фільму стаць дзявятым у сьпісе паводле прыбытку ў 1998 годзе. Кінастужка здабыла мноства ўзнагарод, у тым ліку сем узнагарод Оскар на 71-й цырымоніі ўручэньня прэміі, улучаючы прыз за найлепшы фільм, найлепшую жаночую ролю, якую атрымала Гўінэт Пэлтраў, найлепшую жаночую ролю другога пляну, якую здабыла Джудзі Дэнч, і найлепшы сцэнар, падрыхтаваны да фільму.

Падзеі разгортваюцца ў Лёндане ў 1593 годзе. Ўільям Шэксьпір (Джозэф Файнз) у гэты час актор у трупе Людзей лорда Чэмбэрлена і драматург Філіпа Гэнслаў (Джэфры Раш), уладальніка тэатру Ружа. Пакутуючы ад пісьменьніцкай нядужасьці ў складаньні новай камэдыі «Рамэо і Этэль дачка пірата». Ён спрабуе спакусіць Разаліну (Сандра Рэйнтан), каханку Рычарда Бэрбіджа (Мартын Клунз), уладальніка канкурыравальнага тэатру Заслона, і пераканаць Бэрбіджа набыць п’есу ў Гэнслаў. Шэксьпір ​​атрымлівае параду ад канкурэнта-драматурга Крыстафэра Марла (Рупэрт Эвэрэт), але засмучаецца, даведаўшыся, што Разаліна кахаецца з майстрам вечарынаў Эдмундам Тылні (Сайман Кэлаў). Адчайны Гэнслаў, які мае доўг перад бязьлітасным ліхвяром Фэніманам (Том Ўілкінсан), усё роўна пачынае праслухоўваньне. Віёла дэ Лесэпс (Гўінэт Пэлтраў), дачка заможнага гандляра, якая бачыла Шэксьпіравы п’есы, што ладзіліся пры двары, пераапранаецца ў мужчыну на імя Томас Кент, каб узяць удзел у праслухоўваньні. Кент зацікавіў Шэксьпіра прамовай з «Двух вэронскіх джэнтэльмэнаў», але ўцякае, калі Шэксьпір ​​распытвае яе. Драматург перасьледуе Кента ажно да маёнтку Віёлы і пакідае запіску ейнай карміцелькі (Імэлда Стонтан), у якой просіць Кента пачаць рэпэтыцыі ў тэатры Ружы.

Шэксьпір прабіраецца на баль у дом дэ Лесэпсаў, дзе бацькі Віёлы ладзяць ейныя заручыны з лордам Ўэсэскім (Колін Фэрт), ўляхцічам, які мае патрэбу ў грошах. Танцуючы зь Віёлай, Шэксьпір нямее ад ейнай прывабнасьці. Пасьля таго, як Шэксьпір назваўся Крыстафэрам Марла, лорд Ўэсэскі выганяе яго і пагражае забіць. Шэксьпір знаходзіць Віёлу на ейным гаўбцы, дзе яны прызнаюцца ў сваёй узаемнай любасьці, перш чым яго выяўляе карміцелька. Шэксьпір уцякае ад аховы з маёнтку. Натхнёны Віёлай, Шэксьпір хутка ператварае п’есу ў тое, чым стане «Рамэо і Джульета». Пачынаюцца рэпэтыцыі, на якіх Томас Кент выконвае ролю Рамэо, а галоўны трагік Нэд Элін (Бэн Афлек) ужываецца ў ролю Мэркуцыё. Нават ліхвяр Фэніман уражаны сваёй невялікай роляй у пастанове. Шэксьпір у хуткім часе выяўляе сапраўдную асобу Віёлы, і яны пачынаюць патаемныя стасункі. Віёла атрымлівае запрашэньне ў суд, дзе атрымлівае ўхваленьне на прапанаваны шлюб з лордам Ўэсэскім. Шэксьпір суправаджае яе, пераапрануўшыся ў ейную стрыечную сястру, і пераконвае лорда залажыцца на 50 фунтаў стэрлінгаў на тое, што п’еса можа выказаць сапраўдную прыроду каханьня. Менавіта гэтай сумы бракуе Шэксьпіру, каб набыць частку ў Людзях лорда Чэмбэрлена. Каралева Лізавета I (Джудзі Дэнч) заяўляе, што яна будзе вырашыць пытаньне.

Бэрбідж даведваецца, што Шэксьпір спакусіў Разаліну і падмануў яго з аплатай за п’есу, і пачынае бойку ў тэатры Ружы з акторамі таго тэатру. Бэрбідж і ягоная кампанія трываюць паразу і сыходзяць, у той час акторы Ружы сьвяткуюць перамогу ў пабе, дзе п’яны Гэнслаў прагаворвацца аб тым, што Шэксьпір ёсьць жанатым, але і не жыве разам з жонкай. Гэтая навіна апынаецца поўнай нечаканасьцю для Віёлы. У гэты ж час прыходзяць навіны, што Марла забілі. Шэксьпір з пачуцьцём віны мяркуе, што Марла забіў лорд Ўэсэскі, лічачы яго палюбоўнікам Віёлы, а Віёла лічыць, што ахвярай забойства стаў Шэксьпір. Наступнымі днямі Шэксьпір зьяўляецца ў царкве, якую наведваюць Віёла і лорд Ўэсэскі. Бачачы драматурга, лорд у жаху выбягае з царквы, лічачы Шэкспіра прывідам. Віёла прызнаецца Шэксьпіру ў каханьні, але абодва прызнаюць, што яна ня можа пазьбегнуць свайго абавязку абрацца шлюбам з лордам.

Неўзабаве асобу Віёлы выкрываюць і яна больш ня можа выступаць у спэктаклі, а сам тэатар Тылні зачыняе праз парушэньне забароны на жанчынаў-акторак. Акторы ў смутку сядзяць у пабе, але Бэрбідж прапануе ім свой тэатар, а засмучаны Шэксьпір бярэ на сябе ролю Рамэо. Па вясельлі Віёла дазнаецца, што пастаноўка будзе ладзіцца ў гэты ж дзень у Бэрбіджавым тэтры, і ўцякае туды, каб пабачыць п’есу. Яна выяўляе, што хлопчык (Дэніел Брокэлбанк), які павінен гуляць Джульету, больш ня можа выступаць, бо ягоны голас зьмяніўся, і Гэнслаў просіць яе замяніць яго. Яна выконвае ролю Джульеты дзеля захопленай публікі. Адразу па сканчэньні п’есы зьяўляецца Тылні, каб арыштаваць усіх за непрыстойнасьць праз прысутнасьць Віёлы на сцэне, але каралева стрымлівае яго, робячы выгляд, што Кент ёсьць мужчынам, які мае амаль бездакорнае падабенства з жанчынай. Нямоглая спыніць законны шлюб, яна загадвае Віёле адплыць з лордам Ўэсэскім у Вірджынію. Да таго ж, яна аб’яўляе лорду, які таксама глядзеў п’есу, што «Рамэо і Джульета» здолелі яе пераканаць, што Шэксьпір перамог і павінен атрымаць свае 50 фунтаў,а трымаўшы замову ад каралевы на складаньне больш вясёлаў п’есы. Віёла і Шэксьпір разьвітваюцца, і ён клянецца ўвечніць яе, апісваючы пачатак «Дванаццатай ночы», дзе натхнёная ёю гераіня пацярпелага ад катастрофы карабля, вымушаная пераапрануцца ў мужчыну пасьля падарожжа ў чужую зямлю.

Rotten Tomatoes дае фільму ацэнку ўхваленьня ў 92%, грунтуючыся на 141 крытычнай рэцэнзіі зь сярэднім рэйтынгам 8,30/10. На думку крытыкаў, фільм ёсьць бясконца дасьціпным, візуальна захапляльным і салодка рамантычным, ўяўляючы сабой цудоўную рамантычную камэдыю і маючы велізарны посьпех амаль ува ўсіх аспэктах[13]. На Metacritic фільм мае 87 сярэдняўзважаных балаў з 100 магчымых паводле 33 крытычных аблягдаў, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне[14]. The Sunday Telegraph сьцьвярджала, што фільм выклікаў адраджэньне тытула графа Ўэсэскага. Першапачаткова прынц Эдўард меў тытул герцага Кембрыдзкага пасьля шлюбу з Сафі Рыз-Джонз у 1999 годзе, але праз год пасьля выхаду фільму на экраны, як паведамляецца, зацікавіла тытул пэрсанажу, ролю якога выканаў Колін Фэрт, і папрасіў сваю маці, каралеву Лізавету II, замест гэтага даць яму тытул графа Ўэсэскага[15].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]