Зьбігнеў Рэліга | |
па-польску: Zbigniew Religa | |
![]() Зьбігнеў Рэліга у 2005 годзе | |
міністар здароўя | |
---|---|
31 кастрычніка 2005 — 16 лістапада 2007 | |
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі |
Прэм’ер-міністар: | Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі |
Папярэднік: | Марэк Баліцкі |
Наступнік: | Эва Копач |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 сьнежня 1938![]() |
Памёр: |
8 сакавіка 2009![]() |
Партыя: | Права і Справядлівасьць (апошняя) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
![]() |
Зьбігнеў Рэліга (па-польску: Zbigniew Eugeniusz Religa; нар. 16 сьнежня 1938 году ў Медневіцах, Мазавецкае ваяводзтва — пам. 8 сакавіка 2009 году ў Варшаве) — польскі лекар (кардыяхірург) і палітык.
Доктар габілітаваны мэдыцынскіх навук (1981), прафэсар Сылескай Мэдычнай Акадэміі (1990), рэктар Сылескай Мэдычнай Акадэміі (1996—1999). Праводзіў першую ў Польшчы трансплянтацыю сэрца (1986).
Сэнатар ІІІ і V скліканьня (1993—1997 і 2001—2005). У 2005—2007 гадах міністар здароўя ва ўрадах Казімера Марцінкевіча і Яраслава Качынскага. З 2007 году дэпутат Сейму VІ скліканьня, быў таксама прызначаны яго маршалам-сэньёрам.
Кавалер Ордэна Белага Арла (2008) і чалец яго капітулы, а таксама кавалер Крыжа Кавалерскага Ордэна Адраджэньня Польшчы.
Пра яго асобу зьнялі тры фільмы (1986, 1993, "Багі" (2014)). Адзін раз выступіў у кінасэрыялу, у якім граў самага сябе (2001).
Зьбігнеў Рэліга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |