Адзін з заснавальнікаў (1889) і лідэраў Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі (СДПШ), 2-га Інтэрнацыяналу. У 1887—1917 гг. (зь перапынкамі) рэдактар ЦА СДПШ газэты «Сасыяль-дэмакратэн» («Social-Demokraten»). З 1896 дэпутат рыксдагу. З 1907 старшыня Выканкаму СДПШ.
З 1880 дапамагаў рэвалюцыянэрам Расеі. Неўзабаве пасьля Лютаўскай рэвалюцыі наведаў Петраград. Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю сустрэў варожа.
У 1920, 1921—1923 і 1924—1925 прэм’ер-міністар. Вёў СДПШ па рэфармісцкім шляху, змагаўся супраць рэвалюцыйнага крыла партыі (А. Пальм, А. Даніельсан, С. Гёглюнд). Прымаў удзел у стварэньні Бэрнскага інтэрнацыяналу.