Кевін Д’юрант

Кевін Д’юрант
Пазыцыя: лёгкі форвард, цяжкі форвард
Рост: 208 см
Вага: 109 кг[1]
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 29 верасьня 1988(1988-09-29)[4] (36 гадоў)
Альма-матэр:
Драфт

2, драфт НБА 2007 году
Сіетл Супэрсонікс

Клюбная інфармацыя
Клюб Фінікс Санз
Клюбы
Гады Клюб
2006—2007 Texas Longhorns men's basketball[d]
2007—2008 Сіетл Супэрсонікс
2008—2016 Аклагома-Сіці Тандэр
2016—2019 Голдэн Стэйт Ўорыярз
2019—4 Бруклін Нэтс
2023—4 Фінікс Санз
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2014) NBA Rookie of the Year Award[d] (2008) найкаштоўнейшы ігрок Матча ўсіх зорак НБА[d] (2012) зборная навічкоў НБА[d] (2008) Big 12 Conference Men's Basketball Player of the Year[d] (2007) першакурснік года па версіі USBWA[d] (2007) прыз імя Джона Вудэна[d] (2007) Best Male College Athlete ESPY Award[d] (2007) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2010) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2011) BET Award for Athlete of the Century[d] (2012) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2012) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2013) Best Male Athlete ESPY Award[d] (2014) BET Award for Athlete of the Century[d] (2014) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2014) Best NBA Player ESPY Award[d] (2014) Time 100[d] (2018)
Статыстыка на NBA.com

Кевін Ўэйн Д’юрант (па-ангельску: Kevin Wayne Durant; нар. 29 верасьня 1988 году, Вашынгтон) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за «Фінікс Санз» і нацыянальную зборную ЗША. Трохразовы алімпійскі чэмпіён (2012, 2016, 2020). Зважаецца адным з найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА[9][10][11][12]. У 2021 годзе Д’юрант быў уключаны ў каманду НБА усіх часоў, прысьвечаную 75-годзьдзю лігі[13].

Д’юрант ад часоў школы быў пэрспэктыўным баскетбалістам. У юнацтве адзін сэзон адгуляў у студэнцкім баскетболе за клюб «Тэхас Лонггорнз», дзе ў канцы году атрымаў мноства ўзнагародаў і стаў першым першакурсьнікам, якога прызналі гульцом году каледжа Нэйсьміту. Д’юрант быў абраны камандай «Сіетл Супэрсонікс» пад другім нумарам драфту НБА 2007 году. У камандзе, якая з 2008 году пачала называцца «Аклагома-Сіці Тандэр».

У сэзоне 2009—2010 гадоў Д’юрант быў абраны на свой першы Матч усіх зорак НБА[14]. У тым сэзоне, набіраючы ў сярэднім 30,1 пунктаў за гульню, Д’юрант стаў наймаладзейшым бамбардзірам НБА, у выніку чаго быў абраны ў каманду ўсіх зорак у першы раз[14][15]. У сваім дэбютным матчы ў плэй-оф гулец набраў 24 пункты ў сустрэчы супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[16]. У далейшым «Аклагома-Сіці» прайграла сэрыю ў шасьці гульнях[17], але вынікі каманды прымусілі многіх аналітыкаў пазначыць іх як будучага прэтэндэнта на тытул[18]. Перад пачаткам сэзону 2010—2011 гадоў баскетбаліст абвесьціў праз Twitter, што ўзгодніў з клюбам новы пяцігадовы кантракт з «Тандэр» на суму блізу 86 мільёнаў даляраў[19]. Другі год запар Д’юрант быў у лідэрах НБА паводле выніковасьці, набіраючы ў сярэднім 27,7 пунктаў за гульню[20]. 19 лютага ў скарочаны праз лакаўт сэзон 2011—2012 гадоў Д’юрант упершыню ў кар’еры пераадолеў мяжу ў 50 пунктаў, набраўшы 51 пункт у матчы супраць «Дэнвэр Нагетс»[21][22].

У Аклагоме згуляў яшчэ некалькі сэзонаў, пасьля чаго далучыўся да клюбу «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у 2016 годзе. У 2017 і 2018 гадоў стаў чэмпіёнам НБА ды ў кожнай зь фінальных сэрыяў быў узнагароды тытулам самага каштоўнага гульца фіналу. У 2019 годзе далучыўся да клюбу «Бруклін Нэтс» у якасьці вольнага агента. Пасьля рознагалосьсяў з кіраўніцтвам клюбу баскетбаліст запытаў абмен у міжсэзоньне 2022 году, у выніку чаго ў наступным годзе быў абменены ў «Фінікс Санз».

Не зважаючы на тое, што Д’юрант жадаў займець нумар 7, пад якім ён гуляў у «Бруклін Нэтс», аднак гэты нумар быў выведзены з ўжытку ў «Фінікс Санз» у гонар Кевіна Джонсана. У выніку Д’юрант абвесьціў, што вернецца да нумара 35, зь якім ён гуляў цягам усёй сваёй прафэсійнай кар’еры ў каледжы[23]. Пасьля выбыцьця з 8 студзеня праз траўму правага калена баскетбаліст дэбютаваў у складзе арызонцаў 1 сакавіка ў матчы супраць «Шарлот Горнэтс»[24]. Ён набраў 23 пункты за 10 удалых кідкоў з 15 зробленых за 27 хвілінаў, зрабіўшы важкі ўнёсак у перамогу сваёй каманды зь лікам 105:91[25]. 3 сакавіка ў матчы супраць «Чыкага Булз» форвард правёў яшчэ адзін выдатны вечар, набраўшы 20 пунктаў пры кідках 7 удалых кідкоў з 10 зробленых. Акрамя таго, ён падняўся на 13-е месца ў сьпісе бамбардзіраў усіх часоў, апярэдзіўшы Оскара Робэртсана[26][27]. 5 сакавіка ў матчы супраць «Далас Мавэрыкс» Д’юрант стаў найлепшым бамбардзірам з 37 пунктамі, зрабіўшы з гульні 12 цэльных кідкоў з 17 зробленых, а пераможны кідок зрабіў у скачку за 11,7 сэкундаў да канца матчу, надаўшы «Санз» перамогу зь мінімальным лікам 130:126[28].

21 студзеня 2024 году гулец набраў 40 пунктаў і зрабіў дзевяць падбораў, трапна кінуўшы мяч з гульні 18 разоў. У той сустрэчы ягоны клюб атрымаў перамогу над «Індыянай Пэйсэрз» зь лікам 117:110. Ён стаў першым гульцом клюбу «Фінікс Санз» і 14-м гульцом у гісторыі НБА, які назьбіраў 40 пунктаў без уліку штрафных кідкоў[29][30]. 22 студзеня Д’юрант набраў 43 пункты, зрабіў шэсьць падбораў і восем перадачаў, а таксама пераможны кідок зь сярэдняй дыстанцыі ў пераможным матчы над «Чыкага Булз» (115:113)[31]. Крыху пазьней спартовец у чарговы раз быў запрошаны на матч усіх зорак НБА, які стаў для яго чатырнаццатым у кар’еры і дванаццатым у стартавым складзе[32]. 28 студзеня ў гульні супраць «Арланда Мэджык» баскетбаліст стаў 10-м гульцом у гісторыі НБА, які здолеў назьбіраць 28 тысячаў пунктаў за кар’еру[33]. 26 кастрычніка 2024 году ў матчы супраць «Далас Мавэрыкс» Д’юрант набраў 29 тысячаў пунктаў за кар'еру, стаўшы восьмым гульцом, якому дамогся такога выніку[34]. Наступная прыступка ў 30 тысяч пунктаў была ўзятая 11 лютага 2025 году ў матчы супраць «Мэмфіс Грызьліз»[35].

  1. ^ а б https://www.nba.com/players/kevin/durant/201142
  2. ^ а б http://espn.go.com/nba/story/_/id/8778210/coast-coast-kevin-durant-best-lebron-james
  3. ^ а б http://espn.go.com/olympics/summer/2012/basketball/story/_/id/8116854/2012-summer-olympics-kevin-durant-team-usa-golden-boy
  4. ^ а б в http://espn.go.com/nba/player/splits/_/id/3202/kevin-durant
  5. ^ а б http://espn.go.com/nba/player/_/id/3202/kevin-durant
  6. ^ а б http://espn.go.com/nba/player/photos/_/id/3202/kevin-durant
  7. ^ а б https://www.biography.com/athletes/kevin-durant
  8. ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
  9. ^ Cohen, Ben (2021). «Kevin Durant Is The Best Player in the NBA Again». The Wall Street Journal.
  10. ^ Zagoria, Adam (2021). Nets’ Kevin Durant Earns Praise As 'Best Player In The World' After 'Historic' Triple-Double In Game 5». Forbes.
  11. ^ Devine, Dan (2021). «Kevin Durant Re-stakes His Claim As the Greatest Hooper Alive». The Ringer.
  12. ^ Medina, Mark (2023). «LeBron James calls Kevin Durant 'One of the best ever'». The Sporting Tribune.
  13. ^ «NBA 75th Anniversary Team announced». NBA.
  14. ^ а б «Kevin Durant NBA & ABA Stats». Basketball Reference.
  15. ^ Latzke, Jeff. «Durant becomes NBA’s youngest scoring champ». Yahoo! Sports.
  16. ^ «Gasol, Bynum dominate inside as Lakers hold off Thunder in Game 1». ESPN.
  17. ^ «2010 NBA Playoffs Summary». Basketball Reference.
  18. ^ Adande, J.A. (2010). «Thunder could turn to reign». ESPN.
  19. ^ «Durant, Thunder agree on extension». ESPN.
  20. ^ «2010–11 Scoring leaders: Points per game». NBA.
  21. ^ Rohde, John. «Oklahoma City Thunder: Performance against Mavericks only Kevin Durant’s second 50-plus point game». The Oklahoman.
  22. ^ Latzke, Jeff (19.02.2012). «Kevin Durant Scores 51 Points: Thunder Top Nuggets, 124–118 (Video)». HuffPost.
  23. ^ «Kevin Durant believes Suns can find chemistry quickly». Arizona Sports.
  24. ^ Windhorst, Brian (28.02.2023). «Kevin Durant to debut for Suns on Wednesday vs. Hornets». ESPN.
  25. ^ «Kevin Durant scores 23 points in Charlotte in Suns debut». ESPN.
  26. ^ Maloney, Jack (4.03.2023). «Suns’ Kevin Durant passes Oscar Robertson for 13th place on NBA’s all-time scoring list». CBS Sports.
  27. ^ «Kevin Durant passes Oscar Robertson for 13th in career points». NBA.
  28. ^ «Durant tiebreaker lifts Suns over Mavs in showcase of stars». ESPN.
  29. ^ Allred, Damon (22.01.2024). «Kevin Durant named Western Conference Player of the Week». Bright Side Of The Sun.
  30. ^ Abhishek, Aharon (22.01.2024). «„Going to be aggressive“: Kevin Durant asserts Suns Big 3 will punish teams for playing them 1v1». Sportskeeda.
  31. ^ Pagaduan, Jedd (22.01.2024). «Suns: Kevin Durant’s insane 43 points, game-winner to complete comeback has fans hyped». Clutchpoints.
  32. ^ «2024 NBA All-Star starters announced». NBA.
  33. ^ Druin, Donnie (28.01.2024). «Suns’ Kevin Durant Joins Exclusive NBA Company». Sports Illustrated.
  34. ^ Cilley, Hayden (27.10.2024). «Suns’ Kevin Durant secures epic milestone only 7 other players have achieved». ClutchPoints.
  35. ^ Cilley, Hayden (11.02.2025). «Suns’ Kevin Durant surpasses 30,000 point milestone vs Grizzlies». ClutchPoints.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]