Кэрк Ду́ґлас (па-ангельску: Kirk Douglas; сапраўднае Ісур Даніеловіч, нарадзіўся 9 сьнежня 1916, Амстэрдам, Нью-Ёрк, ЗША — 6 лютага 2020 [12]) — амэрыканскі кінаактор і прадусар. Амэрыканскі Інстытут Кіно прызнаў яго адным зь лепшых кінаактораў усіх часоў. Сярод яго самых вядомых фільмаў — «Спартак» (ён сыграў загалоўную ролю), «Сем дзён у траўні», «Прага жыцьця».
Яго бацькі, Гершэл Даніеловіч (1884—1954) і Брына Даніеловіч (дзявочая Занґлель; 1884—1958), эмігравалі ў Амэрыку зь беларускіх Чавусаў. Дугласамі беларуская жыдоўская сям’я Даніловічаў стала толькі ступіўшы на амэрыканскую зямлю. Ён быў чацьвёртым дзіцём у сям’і Дугласаў[13]. Сям’я дома размаўляла на ідыш[14][15][16]
Прафэсійна займаўся барацьбой ува Ўнівэрсытэце Сьвятога Ляўрэнція. Неўзабаве атрымаў адукацыю ў Амэрыканскай Акадэміі Драматычнага Мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1941—1945 служыў на Флёце. Пасьля сканчэньня Другое сусьветнае вайны працаваў у рэклямнай сфэры, у тэатры й на радыё. У 1946 годзе з дапамогай акторкі Лорэн Бэкал, свае аднаклясьніцы па Акадэміі Драматычнага Мастацтва, быў упершыню запрошаны ў кіно.
За сваю акторскую кар’еру Кэрк Дуглас тройчы намінаваўся на «Оскар» (за свае ролі ў фільмах «Чэмпіён», «Злодзей і прыгажуня» й «Прага жыцьця»), аднак саму ўзнагароду атрымаў толькі ў 1996 за 50-гадовую працу ў кіно. За свой унёсак у кінаіндустрыю атрымаў шэраг узнагародаў, у тым ліку ў 1984 атрымаў зорку на Галівудзкай Алеі Славы, а ў кастрычніку 2004 у гонар яго быў названы праспэкт у горадзе Палм-Спрынгс, Каліфорнія.
Займаецца гуманітарнай дапамогай, за што атрымаў Прэзыдэнцкі Мэдаль за Свабоду ў 1981, Ордэн Францускага Легіёну ў 1985 і Нацыянальны Мэдаль за дасягненьні ў галіне мастацтва ў 2005. Пэўны час быў паслом добрае волі ў Дэпартамэнце ЗША.
У 1996 годзе Кэрк Дуглас перанёс інфаркт міякарда і на пэўны час страціў магчымасьць размаўляць.
Дуглас жанаты двойчы. Першы раз — з Даянай Дыл (ажаніліся 2 лістапада 1943, разьвяліся ў 1951), ад якой мае двух сыноў — актора Майкла Дугласа (нарадзіўся 5 верасьня 1944) і прадусара Джоэля Дугласа (нарадзіўся 23 студзеня 1947). Другая ягоная жонка — Энн Буйдэнс (ажаніліся 29 траўня 1954), іхныя дзеці — прадусар Пітэр Вінсэнт Дуглас (нарадзіўся 23 лістапада 1955) і актор Эрык Дуглас (чэрвень 1958-6 ліпеня 2004). Мае пяцёх унукаў.
- Дзіўнае каханьне Марты Івэрс (1946) у ролі Ўолтэра О’Ніла
- Па-за мінулым (1947) у ролі Ўіта Стэрлінґа
- Смутак стаў Электрай (1947) у ролі Пітэра Найлза
- Я іду адзін (1948) у ролі Нола «Піжона» Тэрнэра
- Сьцены Джэрыкі (1948) у ролі Такера Ўэджа
- Мая любая сакратарка (1949) у ролі Оўэна Ўотэрбары
- Ліст да трох жонак (1949)
- Чэмпіён (1949) у ролі Майкла «Камара» Келі
- Юнак з рогам (1950) у ролі Рыка Мартына
- Шкляная клетка (1950) у ролі Джыма О’Конара
- На мяжы жыцьця й сьмерці (1951) у ролі шэрыфа Лена Мэрыка
- Ас у даліне (1951) у ролі Чарльза «Кураня» Тэтума
- Дэтэктыўная гісторыя (1951) у ролі дэтэктыва Джэймза «Джыма» Маклаўда
- Вялікія дрэвы (1952) у ролі Джыма Фэляна
- Высокае неба (1952) у ролі Джыма Дыкінса
- Злодзей і прыгажуня (1952) у ролі Джонатана Шыльдза
- Гісторыя трох каханьняў (1953) у ролі П’ера Нарваля
- Фокусьнік (1953) у ролі Ганса Мюльлера
- Каханьне (1953)
- 20 000 лье пад вадой (1954) у ролі Нэда Ленда
- Гоншчыкі (1955)
- Уліс (1955) у ролі Ўліса (Адысэя)
- Чалавек бяз зоркі (1955) у ролі Дэмпсы Рэя
- Індыйскі змагар (1955) у ролі Джоні Гокса
- Ван Ґоґ: цемра ў сьвятле (1956)
- Прага жыцьця (1956) у ролі Вінцэнта ван Ґоґа
- Абсалютна Сакрэтна (1957) у ролі генэрала Мэлвіла Ґудўіна
- Перастрэлка ў О. К. Корала (1957) у ролі «Дока» Голідэя
- Сьцежкі славы (1957) (адначасова й прадусар), у ролі палкоўніка Дакса
- Вікінгі (1958) у ролі Эйнара
- Апошні Цягнік з Ґан Гілю (1959) у ролі шэрыфа Мэта Морґана
- Д’яблавы правілы (1959) у ролі Дыка Даджэна
- Калі сустрэнемся, мы незнаёмыя (1960) у ролі Леры Коў
- Спартак (1960) (таксама й прадусар) у ролі Спартака
- Горад бязь літасьці (1961) у ролі мэра Стыва Ґарэта
- Апошні заход Сонца (1961) у ролі Брэндана О’Мэйлі
- Апошні Каўбой (1962) у ролі Джэка Борнса
- Два тыдні ў іншым горадзе (1962) у ролі Джэка Эндруса
- Крук (1963) у ролі сяржанта П.Дж. Брыскоў
- Сьпіс Адрыяна Мэсэнджэра (1963) у ролі Джорджа Броэма, ксяндза Этлі, Пэна Пітыяна, Артура Гендэрсана
- Па каханьні ці па разьліку (1963) у ролі Дэка Джэнтры
- Сем травенскіх дзён (1964) у ролі палкоўніка Мартына «Мурына» Кейсы
- Шкодным шляхам (1965)
- Героі Тэлемарку (1965) у ролі доктара Рольфа Пэдэрсана
- У цені волата (1966)
- Ці гарыць Парыж? (1966) у ролі генэрала Джорджа С. Пэтана Малодшага
- Шлях на Захад (1967) у ролі сэнатара Ўільляма Тэдляка
- Бронецягнік (1967) у ролі Лёмакса
- Аднойчы за рулём (1968) (дакумэнтальны)
- Роўэн і Марты ў кіно (1968)
- Выдатны спосаб памерці (1968)
- Братэрства (1968) (таксама прадусар) у ролі Фрэнка Джынэты
- Пагадненьне (1969)
- Жыў сабе лайдак (1970) у ролі Пэрыса Пітмана Малодшага
- Злавіць шпіка (1971)
- Сьвятло на краі сьвету (1971) (таксама прадусар)
- Перастрэлка (1971)
- Чалавек варты павагі (1972) у ролі Стыва Ўолеса
- Дотык Майстра (1972)
- Доктар Джэкіл і Спадар Гайд (1972)
- Нягоднік (1973) (таксама рэжысэр) у ролі Пэґа
- Адздзел (1975) у ролі Гаварда Найтынґейла (таксама рэжысэр і прадусар)
- Без абавязкаў (1975) у ролі Майка Ўэйна
- Бітва пры Энтэбэ (1976) у ролі Гершэля Вільнофскага
- Галякост 2000 (1977) у ролі Робэрта Кейна
- Фурыя (1978) у ролі Пітэра
- Злыдзень (1979) у ролі Джэка Кактуса
- Сатурн-3 (1980) у ролі Эдама
- Хатняе Відэа (1980) у ролі доктара Татла
- Зваротны адлік (1980) у ролі капітана Мэт’ю Елянда
- Чалавек з-над Сьнежнае Ракі (1982) у ролі Гарысана/Спора
- Уцёкі Эды Мэкана (1983) у ролі Карла Марзака
- Агонь! (1984) у ролі Гары
- Амас (1985) у ролі Амаса Лешэра
- Крутыя хлопцы (1986) у ролі Арчы Лёнга
- Хто сее вецер… (1986) у ролі Мэт’ю Гарысана Брэды
- Кўіні (мінісэрыял) у ролі Дэвіда Коніґа
- Оскар (1991) у ролі Правоўна
- Вэраз (1991)
- Мужчынскія казкі (1991) у ролі генэрала
- Таямніца (1992) у ролі Майка Данмора
- Стагодзьдзе кіно (1994) (дакумэнтальны)
- Сквапнасьць (1994) у ролі Джо МакТыгі
- Брылянты (1999) у ролі Гары Агенскага
- Усялякае ў сям’і (2003) у ролі Мітчэла Ґромбэрґа
- Ілюзія (2004) у ролі Донала Бэйнса
- Meurtres à l’Empire State Building (2008) — Джым Кавальскі
- Мудрасьць старэйшых (1986)
- Сын стар’ёўшчыка (1988)
- Танцы з д’яблам (1991)
- Падарунак (1992)
- Апошняе танга ў Брукліне (1994)
- Пабітае люстэрка (1997)
- Юныя героі Бібліі (1999)
- Узьлязаньне на гару: Мой пошук сэнсу (2000)
- Рабіны: Агляд 100 найбольш уплывовых рабінаў ХХІ стагодзьдзя (2002)
- Утрыманьне шчасьця (2003)
- Сустрэньма гэта (2007)
- ^ Luling T. V. Kirk Douglas, Hollywood Legend, Dead At 103 (амэр. анг.) — New York City: 2005.
- ^ Kirk Douglas // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Kirk Douglas // GeneaStar
- ^ Kirk Douglas // Kirk Douglas, a Star of Hollywood’s Golden Age, Dies at 103 (анг.) / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ed. size: 443000 — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ^ Kirk Douglas // Kirk Douglas, Chiseled Actor From Hollywood’s Golden Age, Has Died (анг.) — New York, N.Y.: Dow Jones & Co., 1889. — ISSN 0099-9660; 2574-9579; 0193-2241; 1092-0935
- ^ Kirk Douglas // Muere Kirk Douglas a los 103 años (гішп.) // ABC — Sevilla: 1903. — ISSN 1136-0143
- ^ Notable Past Students — 1884.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Montreux Jazz Festival Database
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ а б в г https://www.lavanguardia.com/cine/20200206/473306631345/kirk-douglas-vida-imagenes.html
- ^ https://web.archive.org/web/20200206061025/https://www.intex-press.by/2020/02/06/umer-amerikanskij-akter-kirk-duglas-zvezda-gollivuda-s-belorusskimi-kornyami/
- ^ У 103 гады памёр Кірк Дуглас — зорка Галівуду з беларускімі каранямі, Наша Ніва, 6-02-2020
- ^ A Legend Looks Back: A Visit With Kirk Douglas The Jewish Daily Forward Праверана December 6, 2014 г.
- ^ Kirk Douglas: in 'pretty good shape' at 94 July 23, 2011 г.
- ^ Other Celebrity Houses of Worship. seeing-stars.com. Праверана December 4, 2012 г.