Лодзкі ўнівэрсытэт | |
Uniwersytet Łódzki | |
па-лацінску: Universitas Lodziensis | |
Дэвіз | Veritas et Libertas |
---|---|
Дэвіз па-беларуску | Праўдзівасьць і свабода |
Заснаваны | 24 траўня 1945 |
Рэктар | Уладзімеж Ныкель |
Факультэтаў | 12 |
Колькасьць пэрсаналу | 3827 |
Колькасьць студэнтаў | 42 690 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 51°46′18″ пн. ш. 19°28′23″ у. д. / 51.77167° пн. ш. 19.47306° у. д.Каардынаты: 51°46′18″ пн. ш. 19°28′23″ у. д. / 51.77167° пн. ш. 19.47306° у. д. |
Горад | Лодзь |
Краіна | Польшча |
Знаходзіцца ў складзе | SOCRATES/ERASMUS [1], TEMPUS, INCO-COPERNICUS, ACE, Jean Monnet, CEEPUS, ЭАЎ, АЭШП |
Вэб-сайт | uni.lodz.pl |
Лодзкі ўнівэрсытэт |
Лодзкі ўнівэрсытэт (па-польску: Uniwersytet Łódzki) — польскі ўнівэрсытэт, вышэйшая навучальная ўстанова ў Лодзі.
Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1945 годзе на базе пэдінстытуту (1921—1928), Вышэйшай школы эканамічных навук (1924—1928) і аддзяленьня Вольнага Польскага Ўнівэрсытэту (1928—1939). На сёньняшні дзень унівэрсытэт мае 12 факультэтаў і гэта адна з найлепшых ВНУ краіны. У 2007 годзе ўнівэрсытэт патрапіў у сьпіс 500 найлепшых навучальных установаў сьвету па рэйтынгу часопісу The Times.
На цяперашні момант (2008) ва ўнівэрсытэце навучаецца 42 500 студэнтаў і працуе 3827 выкладнікаў.
З самага пачатку існаваньня ўнівэрсытэту кіраўніцтва клапацілася пра супрацоўніцтва з замежнымі ВНУ, якое працягваецца і зараз. Пры ўнівэрсытэце працуе Вышэйшая школа польскай мовы, дзе навучаюцца больш за 300 замежных студэнтаў, каб атрымаць дыплём і магчымасьць паступіць у польскія ВНУ бясплатна.
Таксама ўнівэрсытэт вядомы сваёй бібліятэкай, якая займае другое месца сярод усіх бібліятэк Польшчы.