Мары Фрэдрыксан | |
па-швэдзку: Marie Fredriksson | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 30 траўня 1958[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 сьнежня 2019[4][5][2][…] (61 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак мозгу[d][6][7][8][…] і рак |
Занятак | сьпявачка, аўтар-кампазытар, піяністка, выканаўца-запісвальніца, кампазытарка |
Навуковая сфэра | музыка[9], поп[9] і папулярная музыка[d][9] |
Сябра ў | Roxette і Strul[d] |
Жанры | поп |
Вакал | сапрана[d] |
Інструмэнты | фартэпіяна і голас[d] |
Лэйблы | EMI[d] |
Бацька | Charles Gösta Fredriksson[d][2] |
Маці | Inez Dagmar Fredriksson[d][2] |
Узнагароды | |
Сайт | mariefredriksson.se (швэд.) |
Мары Фрэдрыксан (поўнае імя: Гун-Мары Фрэдрыксан) (па-швэдзку: Gun-Marie Fredriksson, 30 траўня 1958, Эсшэ, камуна Энгельсгольм, Швэцыя — 9 сьнежня 2019[10]) — швэдзкая сьпявачка, кампазытар, аўтар песень, піяністка, больш вядомая як салістка поп-рок гурта Roxette (разам з Пэрам Гесьле). Прымала ўдзел у запісах сольных альбомаў Пэра Гесьле і швэдзкага гурта Gyllene Tider. Займалася сольнай кар’ерай.
У апошнія гады жыцьця жыла ў Юрсгольме, прыгарадзе Стакгольму. Была замужам за Мікаэлем Боліасам (Mikael Bolyos), ад якога нарадзіла двух дзяцей: дачку Юсэфін (1993) і сына Оскара (1996).[11][12]
Пачала сольную кар’еру ў сярэдзіне 1980-х, а сусьветна вядомай стала як удзельніца Roxette побач з Пэрам Гесьле (Per Gessle). Яна выпусьціла восем студыйных альбомаў, апошні — у 2013 годзе.
У 2016 годзе спыніла канцэртную дзейнасьць, але працягвала запісваць музыку. Памерла ад раку 9 сьнежня 2019 году.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |