Нона Мардзюкова | |
Нонна Мордюкова | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Наябрына Віктараўна Мардзюкова |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 лістапада 1925 |
Месца нараджэньня | ![]() |
Дата сьмерці | 6 ліпеня 2008 |
Месца сьмерці | ![]() |
Прычына сьмерці | цукровы дыябэт |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ![]() |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1948—1999 |
Дзеці | Vladimir Tikhonov[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0603314 |
Нона Віктараўна Мардзюкова (сапраўднае імя — Наябрына; 1925—2008) — савецкая і расейская кінаакторка, ляўрэат Сталінскай прэміі (1949), Народная артыстка СССР (1974).
Нона Віктараўна Мардзюкова нарадзілася 25 лістапада 1925 году ў станіцы Канстанцінаўская ў Данецкай вобласьці.
Яшчэ зь дзіцячых гадоў яна марыла здымацца ў кіно, але вайна перашкодзіла спраўдзіцца яе плянам. У акупацыі ў Краснадарскім краі ёй прыходзілася хавацца ад гітлераўцаў, каб пазьбегнуць адпраўкі на прымусовыя працы ў Нямеччыну.
У 1945 годзе паступіла ва УДІК (ВГИК), у акторскую майстэрню Барыса Бібікава і Вольгі Пыжовай. Скончыла яго ў 1950 годзе. У 1950—1991 — акторка Тэатра-студыі кінаактора.
У 1948 годзе дэбютавала ў ролі Ўльляны Грымотнай у фільме кінарэжысэра С. А. Герасімава «Молодая гвардия». Першапачаткова на гэтую ролю рэжысэр плянаваў узяць Клару Лучко, але яна захварэла і яму прыйшлося ўзяць на гэтую ролю Нону Мардзюкову. Дэбют апынуўся ўдалым, за гэтую ролю Мардзюкова атрымала Сталінскую прэмію.
Яшчэ ў пэрыяд навучаньня ва УДІКу Нона Мардзюкова выйшла замуж за Вячаслава Ціханава, зь якім пражыла ў шлюбе 13 гадоў. Іх сын, Уладзімер Ціханаў таксама стаў кінаакторам.
За ўвесь час свае творчае кар’еры Нона Мардзюкова зьнялася ў 62 фільмах.
Увечар 6 ліпеня 2008 году на 83-м годзе жыцьця Нона Віктараўна сканала[1].
Пахаваная 9 ліпеня 2008 году на Кунцаўскіх могілках Масквы побач з сынам. Паводле апошняй волі Мардзюковай, грамадзянская паніхіда не праводзілася. Адпяваньне прайшло ў храме Спасу Нерукатворнай Выявы на Сэтуні. Разьвітацца зь ёй прыйшлі шматлікія дзеячы культуры і мастацтва — Юры Саломін, Мікіта Міхалкоў, Рыма Маркава, Яўген Міронаў, Аляксандар Панкратаў-Чорны, Сяргей Гармаш, Ларыса Лужына, Ірына Разанава, былая ятроўка Мардзюковай Натальля Варлей.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Нона Мардзюкова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў