Сэр Пі́тэр Ро́бэрт Джэ́ксан (па-ангельску: Sir Peter Robert Jackson; нарадзіўся 31 кастрычніка 1961 году, Пукеруа Бэй, Новая Зэляндыя) — новазэляндзкі кінарэжысэр, прадусар і сцэнарыст. Найбольш вядомы сваімі творамі «Ўладар Пярсьцёнкаў» і «Хобіт» паводле аднайменных раманаў Дж. Р. Р. Толкіна. Уладальнік трох прэміяў Акадэміі, «Залатога Глёбусу», чатырох «Сатурнаў», трох прэміяў Брытанскай акадэміі кіна- і тэлемастацтваў і іншых.