Робэрт Патынсан

Робэрт Патынсан
па-ангельску: Robert Pattinson
Дата нараджэньня 13 траўня 1986(1986-05-13)[1][2] (38 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінапрадусар, мадэль, кінаактор, тэатральны актор, кампазытар, сьпявак, тэлеактор
Бацька Richard Pattinson[d][3]
Маці Clare[d][3]
Дзеці Q131610627?
Узнагароды
IMDb ID nm1500155
Подпіс Выява аўтографу

Робэрт Дуґлас Томас Патынсан (па-ангельску: Robert Douglas Thomas Pattinson, нар. 13 траўня 1986) — анґельскі актор, вядомы дзякуючы фільмам як зь вялікім бюджэтам, гэтак і незалежным. Патынсан уваходзіць у лік самых высокааплатных актораў у сьвеце. У 2010 годзе часопіс Time назваў яго адным з 100 найуплывовых людзей у сьвеце, а таксама ён быў уключаны ў сьпіс Forbes Celebrity 100.

Патынсан далучыўся да лёнданскага тэатральнага гуртка ў веку 15 гадоў. Сваю кінакар’еру пачаў з ролі Сэдрыка Дыґары ў фэнтазі-фільме Гары Потэр і Келіх агню (2005). Усясьветнае вызнаньне ён атрымаў, калі зыграў Эдўарда Калена ў шэрагу фільмаў Сага зьмярканьня (2008—2012), якія сабралі па ўсяму сьвету больш за 3,3 мільярды даляраў. Пасьля здыманьня ў рамантычных драмах Памятай мяне (2010) ды Вады дзеля сланоў (2011), Патынсан пачаў працаваць у незалежных фільмах ад рэжысэраў-аўтараў. Яго адзначылі за галоўныя ролі ў трылеры Дэйвіда Кронэнбэрґа Касмопаліс (2012), прыгодніцкай драме Джэймза Ґрэя Загубленае места Z (2016), крамольнай драме братоў Сафдзі Добры час (2017), навукова-фантастычнай драме Клер Дэні Чыстае жыцьцё (2018) ды псыхалягічнай драме жахаў Робэрта Эґерза Маяк (2019). Ён ізноў атрымаў папулярнасьць, калі зыграў галоўную ролю ў фільме Крыстафэра Нолана Тэнэт (2020) і зыграў ролю Бруса Ўэйна / Бэтмэна ў супэргеройскім фільме Мэта Рывза Бэтмэн (2022).

Апроч акторскай дзейнасьці Патынсан займаецца музыкай ды сьпявае ў некалькіх саўндтрэках да фільмаў. Ён датрымліваецца некаторых дабрачынных арґанізацыяў, у тым ліку Кампаніі GO, ды з 2013 году ёсьць тварам водару Dior.

1986—2003: Раньняе жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Патынсан нарадзіўся 13 траўня 1986 году ў Лёндане. Быў наймалодшым з трох дзяцей Клер, ён рос у невялікай хаце ў Барнзе зь дзьвюма старэйшымі сёстрамі Элізабэт ды Вікторыяй. Патынсан пачаў вучыцца іграць на гітары ды фартапіяна ў веку чатырох гадоў. Ён наведваў школу Tower House, зь якой у веку 12 гадоў быў адлучаны праз крадзеж часопісаў для дарослых ў паштовай краме й наступнае гандляваньне імі сваім аднаклясьнікам. Ён скончыў сваё школьнае навучаньне ў Harrodian School. У падлетковым веку працаваў фотамадэлью для брытанскіх модных брэндаў ды часопісаў, каб зарабіць трохі на жыцьцё, ды палюбіў кіно, дзе ўважаў Джэка Нікалсана, Марлона Брандо й Жана-Поля Бэльмандо за сваіх улюбёных актораў. На канцы падлеткевых й пачатку дваццатых гадоў ён выступаў з акустычнай гітарай па вечарах адчыненых мікрафонаў у пабах Лёндану, дзе выконваў напісаныя асабіста ім песьні альбо сольна пад сцэнічным псэўданімам Bobby Dupea, альбо са сваей суполкай Bad Girls. Ён часьцяком выступаў на вечарах адкрытых мікрафонаў у пабе The Spice of Life у лёнданскім Сога.

Патынсан меркаваў пра тое, каб стаць музыкантам ды паступіць ува ўнівэрсытэт, каб вывучаць красамоўства, але ніколі ня думаў пра акторскую кар’еру; ягоная настаўніца ў школе нават параіла яму не далучацца да драматычнага гуртка, таму што ўважала, што ён не падыходзіць дзеля творчага мастацтва. Аднак у 13 гадоў ён далучыўся да тутэйшага аматарскага тэатральнага клюбу пад назвай Barnes Theatre Company пасьля таго, як бацька запэўніў яго, таму што ён быў надта сарамлівым. У 15 гадоў ды пасьля дзьвюх гадоў працы па-за засьценьнем ён прайшоў праслухваньне для п’есы «Хлопцы і лялькі» і атрымаў сваю першую ролю кубінскага танцоўшчыка бяз рэплікаў. Ён атрымаў галоўную ролю Джорджа Ґібса ў наступнай п’есе «Наскае мястэчка», быў заўважаны агентам па пошуку талентаў, які сядзеў у залі. Ён таксама здымаўся ў п’есах «Макбэт», «Што Захоця» ды «Тэс з рода д’Эрбэрвілів». Патынсон плянаваў паступаць ува ўнівэрсытэт, але не паступіў, таму што фільмаваньне Гары Потэр і Келіх агню пайшло не за плянам. Ён жыў у адной кватэры ў лёнданскім раёне Сого разам з акторам ды добрым сябрай Томам Стурыджам.

2004—2007: Пачатак кар’еры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Патынсан меў другасныя ролі ў нямецкім тэлевізіным фільме Пярсьцёнак Нібэлюнгаў (2004) ды ў гістарычнай драме рэжысэркі Міры Найры Кірмаш ганарлівасьці (2004), аднак ягоныя сцэны былі выдаленыя і зьявіліся толькі на DVD вэрсіі. Пазьней у 2005 Патынсан зыграў Сэдрыка Дыґары ў фільме Гары Потэр і Келіх агню. Патынсан вучыўся занырваць з аквалангам, каб іграць ролю Дыґары. Праз гэтую ролю ён быў названы «Брытанскай зоркай заўтрашняга дня». Падчас гэтага пэрыяду яго пачалі зваць «наступным Джудам Лоў»

У 2006 годзе Патынсан зьняўся ў псыхалягічным трылеры Прывідны лётнік які быў паказаны на канале BBC Four кастрычніка ды набыў добрыя водгукі. The Stage высока адзначыў яго ігру сказаўшы «[ён] зыграў лётніка з назова зь ідыяльным злучэньнем у сябе жаха ды стомы ад сьвета цынізму». 19 студзеня 2007 году ён зьняўся ў другаснай ролі ў аднаразавой тэлевізійнай драме па матывам бэстсэлеру Кэйт Лонґ Дапаможнік для дрэннай маці.

2008—2013: Сага Зьмярканьня й усясьветнае вызнаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 Патынсан атрымаў ролю Эдўарда Калена ў фільме Зьмярканьне, заснаваным на рамане Стэфэні Маер. Згодна з TV Guide, Патынсан з асьцярогай да праслухоўваньня, баючыся, што ня зможа адказаць «дасканаласьці», якое чакаецца ад пэрсанажа. Фільм выйшаў у лістападу 2008 году і ў той самы момант ператварыў Патынсана ў кіназорку. Няхай фільм і атрымаў невыразныя водгукі, крытыкі добра ацанілі ягоную хімію з калегай Крыстэн Стэўарт. The New York Times назвала Патынсана «здольным ды экзатычна прыгожым» акторам, а Роджэр Эбэрт сказаў, што ён быў «добора выбраны» на гэтую ролю.

Іншым праектам Патынсана ў 2008 быў Як быць, камэдыйна драматычны фільм, які меў маленькі бюджэт і быў напісаны ды зрэжысаваны Олівэрам Ірвінґам. Ён быў паказаны на некалькіх фэстывалях і атрымаў неадназначныя адзнакі ад крытыкаў. Далей Патынсан зьняўся ў галоўнай ролі фільма Зьлёгку Попелу як Сальвадор Далі, гішпанска-брытаскай драме зрэжысаваны Паўлам Марысанам. Ён таксама заняў галоўную ролю ў маленькім фільме Летні Будынак зрэжысаваны Дэйзі Ґілі. Гэта фільм пазьней быў перавыданы як частка анталёгіі пад назвай Любоў ды Недавер, улючваючы пяць маленькіх фільмаў пра восемь чалавек, якія шукаюць узапраўднае задавальненьне.

  1. ^ Robert Pattinson // filmportal.de — 2005.
  2. ^ Robert Pattinson // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.