Рэйчэл Ямагата | |
Rachael Yamagata | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 23 верасьня 1977[1] (47 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | ![]() |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка, кампазытар |
Навуковая сфэра | кампазыцыя[d] |
Гады дзейнасьці | 1995 — дагэтуль |
Жанры | поп/рок |
Інструмэнты | гітара, фартэпіяна |
Гурты | Bumpus |
Супрацоўніцтва | Ryan Adams, Ray LaMontagne, Katherine McPhee, Jason Mraz, Conor Oberst, Toots and the Maytals |
Лэйблы | RCA Victor, Warner Bros Records, Frankenfish Records |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Рэйчэл Ямагата (па-ангельску: Rachael Yamagata) — амэрыканская сьпявачка і кампазытар.
Нарадзілася 23 верасьня 1977 году ў Арлінгтоне (штат Вірджынія, ЗША)). Паходзіць са шматэтнічнай сям’і. Бацька — японска-амэрыканскага паходжаньня — выпускнік Гарварду, які працуе адвакатам у Вашынгтоне. Маці — мастачка, якая мае нямецка-італьянскія карані і жыве ў Нью-Ёрку. Бацькі Ямагата разышліся, калі дзецям было два гады[3]. У дзяцінстве хадзіла ў школу для дзяўчынак[4]. На працягу аднаго году навучалася францускай мове ў Паўночна-заходнім унівэрсытэце ў Чыкага. Пасьля пераезду ў штат Нью-Ёрк вывучала італьянскі тэатар у каледжы Васар. Пазьней вярнулася ў Паўночна-заходні ўнівэрсытэт, дзе паступіла на тэатральны курс і пазнаёмілася з фанк-гуртам «Бампус»[5][6].
Сярод сваіх галоўных музычных куміраў, якія паўплывалі на яе творчасьць, Ямагата называе Руфуса Ўэйнрайта, Тома Ўэйтса, Рыкі Лі Джоўнз, Рабэрту Флэк, Боні Райт, Led Zeppelin, Кэта Стывэнса, Стыві Ўандэра, Кэрал Кінг і Канье Ўэста[7]. Ва ўзросьце 12 гадоў на працягу году навучалася граць на фартэпіяна. Гэта было адзінай музычнай адукацыяй Ямагата[5]. Аднак музыка заўсёды заўважна прысутнічала ў жыцьці яе сям’і. Адзін зь дзядзькаў Ямагата быў канцэртным піяністам. Іншы дзядзька граў на францускім ражку ў нью-ёркскім гарадзкім балеце і філярманічным аркэстры[8]. Да таго, як распачаць у 2001 годзе сольную музычную кар’еру, Ямагата на працягу шасьці гадоў сьпявала ў чыкагскім фанк-фьюжн гурце «Бампус» (Bumpus)[3]. Удзельнічала ў запісу трох альбомаў гурту[5].
У верасьні 2002 году падпісала кантракт з лэйблам Private Music карпарацыі Arista, на якім у кастрычніку выйшаў яе першы міні-альбом. Першы поўны альбом «Шчасьлівае здарэньне» выйшаў у чэрвені 2004 году. Гэты альбом зьвярнуў увагу на Ямагата такіх музыкаў як Рэй ЛаМантань, Джэйсан Мраз, Раян Адамс, Конар Обэрст і Рэт Мілер, якія запрашалі сьпявачку ўдзельнічаць у запісе іх альбомаў[5].
У 2008 годзе выйшаў эклектычны па стылістыцы альбом «Сланы… Зубы, што ўпіваюцца ў сэрца»[5]. Праз тры гады сьпявачка выдала альбом «Чэсапік», названы так у гонар места, дзе Ямагата яго стварала. Альбом быў выдадзены на ахвяраваньні прыхільнікаў музыкі Ямагата, сабраных праз сайт Pledge Music, на ўласным лэйбле сьпявачкі «Франкенфіш» (Frankenfish)[4].
Песьні Ямагата былі выкарыстаныя ў тэлевізійных сэрыялах «Як я сустрэў тваю маці» (How I Met Your Mother), «Хуткая дапамога» (ER), «Таямніцы Смалвілю» (Smallville), «Самотныя сэрцы» (The O.C.), «Анатомія жарсьці» (Grey’s Anatomy), «Часткі цела»( Nip/Tuck), «Слова на літару Л» (The L Word) і фільмах «Элізабэттаўн» (Elizabethtown), «Далей ад цябе» (In Her Shoes), «Мой налепшы каханак» (Prime), «Апошні пацалунак» (The Last Kiss), «Так, не, можа быць» (Definitely, Maybe), «Вясновыя спадзяваньні» (Hope Springs), «Гатэль для сабакаў» (Hotel For Dogs), «Сястрынства штаноў-падарожнікаў» (Sisterhood of the Traveling Pants)[3][6][9].
Ямагата апантана канцэртуе. Часта выступае з канцэртамі ў розных гарадох на працягу некалькіх вечароў запар. Даты яе канцэртаў часта заплянаваныя штодзень[3].
У 2014 годзе запісала разам з Джонам Мэдэскі кавэр песьні Робэрта Альтмана «Давай распачнем наноў» (Let’s Begin Again). Славуты джазавы піяніст і кампазытар быў вельмі ўражаны здольнасьцямі Ямагата як джазавай выканаўцы: «Яна прыроджаная джазавая сьпявачка»[10].
Мастак, кінэматаграфіст і фатограф Грэгары Колбэр, найлепей вядомы сваім праектам «Попел і сьнег», які зьяўляецца набойльш наведванай асабістай выставай у гісторыі, запрасіў Ямагата быць вакалістам у яго будучым праекце[11].
![]() |
Голас Рэйчэл нагэтулькі душэўны, што ён можа прымусіць тыгра замурлыкаць, слана заграць на трубе і кітоў запець. | ![]() |
.
![]() |
[Рэйчэл Ямагата] аднаўляе добрае імя жаночай поп-музыкі. | ![]() |
—Philadelphia Inquirer [11] |
.
![]() |
Нарэшце — спадкаёмца Боні Райт. | ![]() |
—Эн Паўэрс, NPR Music[11] |
.
Мае брата-блізьнюка Бэнджы[3]. Яе мянушка — «Ямс» (Yams). Звычайна прачынаецца з 4 да 6 гадзінаў раніцы. Жыве ў драўляным доме ў лесе. Захапляецца садовай працай. Любіць катоў. Ненавідзіць тэлефоны. Любімы курс у каледжы — «Сацыялёгія крымінальнага розуму». Мае страх сцэны, але імкнецца гэтага не паказваць. Любімы актор — Біл Пулман[7].
Год выданьня | Альбом | Прафэсійны рэйтынг AllMusic |
---|---|---|
2004 | Happenstance («Шчасьлівае здарэньне»)[12][13] | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
2008 | Elephants… Teeth Sinking Into Heart («Сланы… Зубы, што ўпіваюцца ў сэрца») [14][15][16]
|
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
2011 | Chesapeake («Чэсапік»)[18][19]
|
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
2016 | Tightrope Walker («Канатаходзец»)[20][21] | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Год выданьня | Міні-альбом | Прафэсійны рэйтынг AllMusic |
---|---|---|
2002 | Rachael Yamagata EP [22][23] | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
2008 | Loose Ends («Незавершаныя справы») [24] | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
2012 | Heavyweight («Цяжкавагавік»)[25][26] | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |