Станіслаў Панятоўскі. А. Каўфман, 1788 | |
Герб «Цяля» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 лістапада 1754 |
Памёр | 13 лютага 1833 |
Род | Панятоўскія |
Бацькі | Казімер Панятоўскі Апалёнія з Устшыцкіх |
Жонка | Касандра Лючы |
Дзеці | Юзэф Міхал, Караль |
Дзейнасьць | палітык, земляўласьнік, дыплямат, мэцэнат, калекцыянэр, бібліяфіл |
Станіслаў Панятоўскі (23 лістапада 1754, Варшава — 13 лютага 1833, Флярэнцыя) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падскарбі вялікі літоўскі (1784—1791), генэрал-лейтэнтант, шэф пешай коннай гвардыі.
Трымаў Падольскае, Багуслаўскае і Канеўскае староствы.
Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх гербу «Цяля», сын Казімера і Апалёніі з Устшыцкіх.
Выхоўваўся ў пансіёне італьянскіх манахаў-тэатынаў. У 1771 наведаў Лёндан, у 1772 навучаўся ў Кембрыдзкім унівэрсытэце.
Уваходзіў у склад Адукацыйнай камісіі, праводзіў перамовы з расейскай імпэрытрыцай Кацярынай II. Пазьней пасяліўся ва Ўкраіне, дзе збудаваў шэраг прадпрыемстваў і правёў зямельную рэформу.
Быў пасьлядоўным прыхільнікам пераходу да спадчыннай манархіі ў Рэчы Паспалітай. Па прыняцьці Канстытуцыі 3 траўня (1791) выехаў у Аўстрыю, потым Італію.
Ад зьвязку з Касандрай Лючы меў узаконеных сыноў, якія атрымаіл тытул князёў дзі Монтэ Ратонда (1847), а ў Аўстрыі тытул князёў Панятоўскх (1850). Нашчадкі аселі ў Францыі і ўвайшлі ў склад францускай арыстакратыі[3].