![]() С. Панятоўскі. М. Бачыярэлі, сяр. XVIII ст. | |
Герб «Цяля» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 верасьня 1676 |
Памёр | 29 жніўня 1762 |
Пахаваны | |
Род | Панятоўскія |
Бацькі | Францішак Панятоўскі Алена зь Невяроўскіх |
Жонка | Тэрэза з Войнаў Канстанцыя з Чартарыйскіх |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Казімер, Францішак, Станіслаў Аўгуст, Андрэй, Міхал Юры |
Дзейнасьць | дыплямат, пісьменьнік, палітык |
Станіслаў Панятоўскі (16 верасьня 1676 — 29 жніўня 1762) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (1722) і падскарбі вялікі літоўскі (1722—1731), ваявода мазавецкі (1731—1782), кашталян кракаўскі (з 1752); генэрал літоўскай артылерыі (1707—1709) і кавалерыі швэдзкага войска, генэрал-лейтэнант польскага войска.
Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх гербу «Цяля», сын Францішка, лоўчага падляскага, і Алены зь Невяроўскіх.
Атрымаў адукацыю ў Вене. Потым запісаўся ў аўстрыйскае войска, ваяваў пад камандаю прынца Яўгена Савойскага. Вярнуўся на радзіму, у канфлікце паміж Сапегамі і шляхтай выступіў на баку Сапегаў, разам зь імі перайшоў у часе Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) на бок караля Швэцыі Карла XII. Удзельнічаў у бітвах супраць сілаў Аўгуста Моцнага і расейскіх войскаў. Наблізіўся да новаабранага караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. Удзельнічаўу бітвах пад Галоўчынам (1708) і Палтавай (1709), дзе ўратаваў жыцьцё Карлу XII.
У 1718 пасяліўся ў Каралеўстве Польскім, дзе яму вярнулі канфіскаваныя маёнткі. У 1720 ажаніўся ў другім шлюбе з князёўнай Канстанцыяй Чартарыйскай, якая ў 1721 набыла маёнтак Воўчын у Берасьцейскім павеце, дзе неўзабаве збудавалі касьцёл і палац — рэзыдэнцыю Панятоўскіх. Увайшоў у шэрагі магнатаў, карыстаўся графскім тытулам. Ягоныя сыны на сойме 1764 атрымалі княскі тытул[1].
Першы раз ажаніўся з Тэрэза Вайнянкай, другі — з Канстанцыяй Чартарыйскай. У другім шлюбе нарадзіліся дзеці: