Тымаці Снайдэр | |
па-ангельску: Timothy Snyder | |
Дата нараджэньня | 18 жніўня 1969[1][2][3] (55 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, пісьменьнік, літаратурны крытык, прафэсар унівэрсытэту, палітоляг, акадэмік |
Навуковая сфэра | гісторыя, гісторыя Усходняй Еўропы[d], Даследаванні Халакоста[d] і Цэнтральная Эўропа |
Месца працы | |
Сябра ў | Савет па міжнародных адносінах[d] і Shevchenko Scientific Society in the US[d] |
Навуковая ступень | доктар філязофіі (1995) |
Узнагароды | Hannah Arendt Prize[d] (жнівень 2013) Ralph Waldo Emerson Award[d] (2011) Marshall Scholarship[d] прэмія Фундацыі Антановічаў[d] George Louis Beer Prize[d] (2003) Ляйпцыская кніжная прэмія за эўрапейскае паразуменьне[d] (2012) стыпэндыя Гугенгайма[d] (красавік 2017) Прэмія Фундацыі польскай навукі[d] (2018) The VIZE 97 Prize[d] (2015) Carnegie Fellow[d] (2015)
|
Тымаці Снайдэр[5] (па-ангельску: Timothy Snyder, нар. 1969) — амэрыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук. Выкладае ў Ельскім унівэрсытэце (ЗША). Аўтар шматлікіх публікацыяў і манаграфіяў, прысьвечаных гісторыі Ўсходняй Эўропы.
У сваёй працы «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569—1999 гг.)» гісторык выявіў вытокі шматлікіх гістарыяграфічных мітаў: у прыватнасьці, што летувіскі нацыянальны праект выбудаваны на скажэньні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі сталася разбурэньне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[6]
1 траўня 2010 году ў выдавецтве «Беларускага гістарычнага агляду» выйшаў у сьвет беларускі пераклад кнігі Т. Снайдэра «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569—1999 гг.)». На беларускую мову працу пераклаў Генадзь Сагановіч, а сам аўтар напісаў уступ да беларускага выданьня.
19 траўня 2010 году ў Інстытуце Гётэ Т. Снайдэр выступіў у Менску зь лекцыяй на тэму паходжаньня народаў Усходняй Эўропы, адначасова адбылася прэзэнтацыя ягонай кнігі[7].
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |