Франц Хогенбэрг (па-флямандзку: Frans Hogenberg; каля 1538 — каля 1590) — флямандзкі гравёр, мастак, картограф.
Нарадзіўся ў Мэхельне (Фляндрыя). Вучыўся і працаваў у Англіі, Антвэрпэне, супрацоўнічаў з А. Артэліем, гравіяваў карты для першага геаграфічнага атлясу Theatrum Orbis Terrarum (у тым ліку «карту Віда-Ляцкага»). У 1570 годзе ўцёк у Кёльн ад рэлігійных перасьледаў, у 1572 годзе разам з кёльнскім тэолягам Георгам Браўнам заснаваў шматтомную сэрыю «Гарады зямнога сьвету» (Civitates Orbis Terrarum; апошні, шосты том выйшаў у 1618 годзе) — збор выяваў найважнейшых гарадоў сьвету, дзякуючы якой заходнеэўрапейскі чытач упершыню пазнаёміўся зь відарысамі некаторых гарадоў ВКЛ: Горадні, Вільні, Смаленску, гэтак званым Сігізмундавым плянам Масквы і г. д. На картах і планах, створаных Хогенбэргам ці пад яго рэдакцыяй, Белая Русь выступае як сынонім Маскоўскай дзяржавы.
Франц Гогенбэрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў