Францішак Копечны | |
František Kopečný | |
Дата нараджэньня | 4 кастрычніка 1909[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Урчыцы |
Дата сьмерці | 27 сакавіка 1990[1][3][4][…] (80 гадоў) |
Месца сьмерці | Врагавіцы |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Масарыкаў унівэрсытэт |
Занятак | мовазнавец, пэдагог, пісьменьнік, філёляг, настаўнік, багеміст, славіст, дыялектоляг, этымолаг |
Навуковая сфэра | лінгвістыка |
Месца працы |
|
Франці́шак Ко́печны (па-чэску: František Kopečný; 4 кастрычніка 1909, Урчыцы — 27 сакавіка 1990, Врагавіцы) — чэскі славіст і багеміст. Займаўся этымалёгіяй і дыялекталёгіяй.
Нарадзіўся ў Урчыцах, празь некалькі гадоў сям’я пераехала ў Враговіцы. Вучыўся ў гімназіі, а потым на філязофскім факультэце Масарыкава ўнівэрсытэту ў Брне па спэцыяльнасьці «чэская і нямецкая мовы». Доктарскую ступень атрымаў у 1935.
Атрымаў прапанову працаваць над стварэньнем слоўніка чэскай мовы, але не прыняў яе. З 1945 выкладаў ва ўнівэрсытэце Палацкага ў Оламаўцы.
З 1949 року працаваў над «Стараславянскім слоўнікам». У 1952 перайшоў у Інстытут славістыкі Чэхаславацкай акадэміі навук, дзе працаваў над «Этымалягічным слоўнікам». У лістападзе 1970 атрымаў мэдаль Ё. Добраўскага, а праз шэсьць гадоў выйшаў на пэнсію.