Фрэнсіс Форд Копала

Фрэнсіс Форд Копала
па-ангельску: Francis Ford Coppola
Дата нараджэньня 7 красавіка 1939(1939-04-07)[1][2][3][…] (85 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак сцэнарыст, кінапрадусар, кінарэжысэр, пісьменьнік, мантажэр, выканаўчы прадусар, кампазытар, вінаградар, актор, рэжысэр, прадусар, кінаактор, бізнэсмэн
Навуковая сфэра кінавытворчасьць[d][5], кінарэжысура[d][5], кінасцэнарыстыка[d][5] і вінаградарства
Гады дзейнасьці 1996
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] і Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d]
Жанры крымінальны фільм[d], драматычны фільм, фільм жахаў[d], містэрыйны фільм[d], ваенны фільм[d], трылер[d], гангстэрскі фільм[d], фэнтэзійны фільм[d], псыхалягічны трымценьнік[d], псыхалягічны фільм-трымценьнік[d], баявік[d], крымінальны трылер[d], ваенная драма[d], crime drama film[d], эпічны фільм[d], гістарычны драматычны фільм[d], гістарычны фільм, gothic horror film[d], gothic film[d], прыгодніцкі фільм, body horror film[d], фільм пра каханьне[d], слэшэр[d] і supernatural horror film[d]
Бацька Кармайн Копала[d]
Маці Італія Копала[d]
Дзеці Сафія Копала[d], Раман Копала[d] і Джан-Карлё Копала[d]
Узнагароды
афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну Ордэн Зоркі Італіі Прэмія Гільдыі сцэнарыстаў Амэрыкі[d] (1971) прэмія «Даностыя»[d] (2002) прэмія Гільдыі рэжысэраў Амэрыкі[d] Прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненьні ў мастацтве Імпэратарская прэмія[d] (2013) прэмія Акадэміі за найлепшую рэжысуру прэмія «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнар прэмія Акадэміі за найлепшы адаптаваны сцэнар прэмія Акадэміі за найлепшы адаптаваны сцэнар прэмія Акадэміі за найлепшы фільм Каліфарнійская заля славы[d] (2014) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] Люм’ер[d] (2019) Прэмія Гільдыі сцэнарыстаў Амэрыкі[d] (1973) Прэмія Гільдыі сцэнарыстаў Амэрыкі[d] (1975) Прэмія Нацыянальнай рады кінакрытыкаў ЗША за найлепшы фільм[d] прэмія BAFTA за найлепшую рэжысуру[d] прэмія «Інкпот»[d] (1992) Mary Pickford Award[d] Order of Merit of the Principality of Liechtenstein
прэмія прынцэсы Астурыйскай Залатая ракушка[d] (1969) Залаты Глёбус Залатая пальмавая галіна (1974) Залаты леў за кар’еру[d] (1992) Залаты арол[d] (2005) памятная ўзнагарода імя Ірвінга Тальбэрга[d] (2011)
IMDb ID nm0000338
Подпіс Выява аўтографу

Фрэнсіс Форд Копала (па-ангельску: Francis Ford Coppola; нарадзіўся 7 красавіка 1939 году) — амэрыканскі рэжысэр, прадусар і сцэнарыст. Ён лічыцца адной з асноўных асобаў новага галівудзкага руху 1960-х і 1970-х гадоў[6]. Копала ёсьць атрымальнікам пяці Оскараў, шасьці узнагародаў Залатога Глёбусу, двух прэміяў Залатой пальмавай галіны і прэміі БАФТА.

Пасьля рэжысэраваньня фільму «Людзі дажджу» ў 1969 годзе Копала быў суаўтарам сцэнару «Патан» (1970), атрымаўшы прэмію Оскар за найлепшы арыгінальны сцэнар разам з Эдмундам Голам Нортам. Рэпутацыя Каполы як выбітнага рэжысэра была замацаваная па выхадзе культавай кінастужкі «Хросны бацька» (1972), які зрабіў рэвалюцыю ў жанры гангстэрскіх фільмаў[7], атрымаўшы ўхвалу і камэрцыйны посьпех. «Хросны бацька» здабыў тры ўзнагароды Оскар у катэгорыях найлепшы фільм, найлепшы актор і найлепшы адаптаваны сцэнар. Адзін з наступных фільмаў рэжысэра і адначасова працяг папярэдняга твору «Хросны бацька 2» (1974) стаў першым сыквэлам, які здабыў прэмію Оскар у катэгорыі найлепшы фільм. Кінастужка, якая высока ацэньваецца кінакрытыкамі, прынёс Копале яшчэ тры ўзнагароды Оскар, як то за найлепшы адаптаваны сцэнар, найлепшы рэжысэр і найлепшы фільм, што зрабіла яго другім рэжысэрам пасьля Білі Ўайлдэра, які здабыў гэтыя тры ўзнагароды за адзін і той жа фільм.

Таксама ў 1974 годзе ён выпусьціў трылер «Размова», які атрымаў Залатую пальмавую галіну на Канскім кінафэстывалі. Наступны ягоны фільм ваенна-эпічнага кірунку «Апакаліпсіс сёньня» (1979) быў ухвалены за яскравае адлюстраванне вайны ў Віетнаме. Фільм здабыў яшчэ адную Залатую пальмавую галіну, што зрабіла Копалу адным зь дзевяці рэжысэраў, якія двойчы атрымалі гэтую ўзнагароду. Іншымі прыкметнымі фільмамі рэжысэра ўлучаюць драмы «Ізгоі» і «Байцоўская рыбка» (абодва 1983), «Клюб „Котан“» (1984), «Пэгі Сью абралася шлюбам» (1986), «Хросны бацька 3» (1990), «Дракула» (1992) і «Заклінальнік дажджу» (1997).

Шмат сваякоў Копалы сталі знакамітымі акторамі і рэжысэрамі, як то ягоная сястра Талія Шайр ёсьць акторкай, ягоная дачка Сафія і ўнучка Джыя працуюць рэжысэркамі, ягоны сын Раман ёсьць сцэнарыстам, а пляменьнiкі Джэйсан Шварцман і Нікалас Кейдж ёсьць акторамі. Копала мае дом у Каліфорніі, дзе месьціцца ягоная сямейнай вінакурня[8].

  1. ^ Barson M. Francis Ford Coppola // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Francis Ford Coppola // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ Francis Ford Coppola // filmportal.de — 2005.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118522094 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. ^ «Francis Ford Coppola: 10 essential films». British Film Institute.
  7. ^ Barry, Langford (2005). «Film Genre: Hollywood and Beyond». Edinburgh University Press. — С. 134.
  8. ^ Mariani, John. «An Interview With Francis Ford Coppola: Master Filmmaker And Major Wine Producer». Forbes.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]