Фэдэрыка Бальцарэцьці

Фэдэрыка Бальцарэцьці
Фэдэрыка Бальцарэцьці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сьнежня 1981 (42 гады)
Турын, Італія
Рост 182 см
Вага 70 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—1999
1999—2001
2001—2002
2002—2005
2005—2007
2007—2008
2008—2012
2012—2015
Тарына
Варэзэ (арэнда)
Сіена (арэнда)
Тарына
Ювэнтус
Фіярэнтына
Палерма
Рома
0 (0)
44 (0)
16 (0)
90 (1)
57 (2)
6 (0)
143 (3)
39 (1)
Зборныя
2010—2013 Італія 16 (0)

Фэдэрыка Бальцарэцьці (па-італьянску: Federico Balzaretti; нарадзіўся 6 сьнежня 1981 году, Турын, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. У 2010—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Завяршыў кар’еру ў жніўні 2015 году.

Фэдэрыка Бальцарэцьці зьяўляецца выхаванцам клюбу «Тарына» ў школу якога ён прыйшоў ва ўзросьце шасьці гадоў. У сэзоне 1998—1999 гадоў ён выклікаўся ў асноўны склад каманды, але ў ім не дэбютаваў. У 1999 годзе Бальцарэцьці быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Варэзэ» дзе правёў два гады. Затым ён гуляў за «Сіену» ў складзе якой дэбютаваў у Сэрыі Б.

У 2002 годзе Бальцарэцьці вярнуўся ў «Тарына» ў складзе якой дэбютаваў 14 верасьня 2002 году ў гульні чэмпіянату Італіі супраць «Інтэра». Разам з «Тарына» Бальцарэцьці вылецеў ў Сэрыю Б, але застаўся ў камандзе, дзе паступова станавіўся ключавай асобай[1]. У сэзоне 2004—2005 гадоў «Тарына» зноў выйшаў у Сэрыю А. Аднак клюб быў абвешчаны банкрутам, і 9 жніўня 2005 году ўсе гульцы каманды сталі свабоднымі агентамі[2].

Пасьля сыходу з «Тарына» Фэдэрыка падпісаў кантракт зь «Ювэнтусам» для таго, каб не перавозіць цяжарную жонку, Люкрэцыю, з гораду[3]. Тыфозі «Тарына» ўспрынялі пераход, як здраду, тым больш Бальцарэцьці раней кляўся ў любові да клюбу[4]. Заўзятары, у сустрэчах, дзе ягоная каманда сустракалася з «Тарына», асьвіствалі Фэдэрыка[5]. Бальцарэцьці заваяваў месца ў аснове «Ювэнтусу», які стаў чэмпіёнам краіны ў 2006 годзе. Аднак улетку таго ж году, клюб быў абвінавачаны з-за скандалу Кальчаполі, пазбаўлены чэмпіёнскага тытулу й адпраўлены ў Сэрыю Б. Фэдэрыка прыняў рашэньне застацца ў камандзе, і ў матчы другога італьянскага дывізіёну забіў свой першы гол у складзе клюбу, паразіўшы браму «Кратонэ».

20 чэрвеня 2007 году Бальцарэцьці быў набыты «Фіярэнтынай», якая заплаціла за трансфэр абаронцы 3,8 млн эўра, падпісаўшы кантракт на 4 гады. За «Фіярэнтыну» гулец правёў толькі палову сэзону, згуляўшы ў 11 матчах.

25 студзеня 2008 году Бальцарэцьці перайшоў у «Палерма» за 3,8 млн эўра. Кантракт быў падпісаны да 2011 году[6]. У клюбе Бальцарэцьці узяў 42 нумар, у гонар бацькі, які нарадзіўся ў 1942 годзе[7]. Ён дэбютаваў у складзе «разанэра» 2 лютага 2008 году ў гульні супраць «Ліворна» (1:0). Фэдэрыка хутка стаў гульцом асновы[8], правёўшы ў першыя два сэзоны амаль усе гульні. 18 кастрычніка 2009 году Бальцарэцьці забіў першы мяч за клюб, зноўку ў гульні супраць «Ліворна». 6 сьнежня 2009 году, у дзень свайго нараджэньня, Бальцарэцьці згуляў 100 матч у Сэрыі А. 11 студзеня 2010 году гулец падоўжыў кантракт з камандай да 2013 году[9].

1 жніўня 2012 году Бальцарэцьці перайшоў у «Рому», падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2015 году. Сума трансфэру склала 4,5 млн эўра[10].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі пад кіраўніцтвам трэнэра Чэзарэ Прандэльлі 17 лістапада 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэдэрыка Бальцарэцьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў