Хэб | |||||
Cheb | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1179 | ||||
Краіна: | Чэхія | ||||
Край: | Карлаварскі | ||||
Кіраўнік: | Jan Vrba[d][1] | ||||
Плошча: | 96,37 км² | ||||
Вышыня: | 459 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 32 351 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 335,7 чал./км² | ||||
Паштовы індэкс: | 35002 | ||||
Нумарны знак: | K (старыя CH) | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°4′47″ пн. ш. 12°22′24″ у. д. / 50.07972° пн. ш. 12.37333° у. д.Каардынаты: 50°4′47″ пн. ш. 12°22′24″ у. д. / 50.07972° пн. ш. 12.37333° у. д. | ||||
Хэб | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mestocheb.cz/ |
Хэб (па-чэску: Cheb [ˈxɛp]), был. Э́гер (па-нямецку: Eger) — горад у Чэхіі, на рацэ Огржэ. Знаходзіцца на заходняй мяжы Чэхіі зь Нямеччынай, колькасьць насельніцтва — 32 351 чалавек (2015). Адміністрацыйны цэнтар раёну Хэб.
Будаўніцтва першага каменнага граду на месцы славянскага паселішча зьвязана зь нямецкай калянізацыйнай палітыкай раньняга Сярэднявечча.
У XI стагодзьдзі былое славянскае гарадзішча стала часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі ў складзе ўладаньняў Штаўфэнаў. Хэб меў статус імпэрскага гораду.
У 1157 годзе Хэб перайшоў па спадчыне да нямецкага імпэратара (кайзэра) Фрыдрыха Барбаросы, які перабудаваў стары град у імпэратарскі пфальц.
У часы кіраваньня караля Яна горад, як спадчынны заклад, быў канчаткова далучаны да земляў кароны чэскай, маючы статус самастойнай зямлі з уласным соймам. Паслугамі Хэбу ў сваіх палітычных мэтах карыстаўся і чэскі кароль Іржы з Падэбрадаў.
У XVI стагодзьдзі жыхары Хэбу пачынаюць прымаць пратэстанцтва. 25 лютага 1634 году ў будынку цяперашняга Хебскага музэю быў забіты генэралісімус імпэратарскіх войскаў Альбрэхт фон Валенштайн.
У другой палове XVII—XVIII ст. горад перабудоўваецца ў стылі барока. У перабудовах удзельнічалі архітэктары К. Дынцэнгофэр, А. Ляйтэр, П. Баер, Б. Аліпранды, А. Пфайфэр.
Пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны горад і яго навакольлі адышлі да створанай на тэрыторыі былой імпэрыі Габсбургаў (Аўстра-Вугоршчына) Чэхаславаччыны. Гэта пацягнула за сабою пагаршэньне ўзаемаадносінаў паміж немцамі і іншымі жыхарамі. Ангельскі прэм’ер Лойд-Джордж празорліва паказваў на тое, што трапленьне значнай часткі нямецкага насельніцтва пад юрысдыкцыю зноў утвораных дзяржаваў непазьбежна прывядзе да новай сусьветнай вайны. Прадвесьнікам гэтага стаў Судэцкі крызіс, які прывёў да бяскроўнага ўводу нямецкіх войскаў у Чэхаславаччыну.
З 1970 году ў Хэбе кожныя 2 гады праходзіць традыцыйны моладзевы фэстываль духавых аркестраў FIJO. Хэб мае свой музэй, тэатар з пастаяннай сцэнай, Дзяржаўную галерэю выяўленчага мастацтва, шэраг прыватных галерэяў і абласную бібліятэку.
Хэб — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў