Шон Гогі | |
10 сакавіка 2016 — 14 студзеня 2020 | |
14 чэрвеня 2007 — 1 лютага 2011 | |
6 чэрвеня 2002 — 26 красавіка 2007 | |
26 чэрвеня 1997 — 25 красавіка 2002 | |
14 сьнежня 1992 — 15 траўня 1997 | |
1 кастрычніка 1989 — 25 лістапада 1992 | |
25 красавіка 1987 — 5 ліпеня 1989 | |
з 8 лютага 2020 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
8 лістапада 1961 (63 гады) |
Партыя: | |
Бацька: | Charles Haughey[d] |
Маці: | Maureen Haughey[d] |
Адукацыя: | |
Шон Гогі (па-ірляндзку: Seán Ó hEochaidh; нар. 8 лістапада 1961[1]) – ірляндзкі палітык партыі Фіяна Фол(pl), які займае крэсла дэпутата Дойл Эрэн(be) з 2016 году.
Гогі паходзіць зь сям’і з палітычнымі традыцыямі, пасаду прэм’ер-міністра Ірляндыі(be) займалі яго дзед Шон Лэмас(pl) і бацька Чарлз Гогі(pl)[2]. Адукацыю ў галінах эканомікі й паліталёгіі ён атрымаў у Трыніці-каледжы(pl) ў Дубліне[3]. Уступіў у партыю Фіяна Фол(pl). У 1985–2003 гадох – гарадзкі саветнік Дубліна, у 1989–1990 гадох – мэр гораду[4].
У 1987 і 1989 гадох беспасьпяхова балятаваўся ў Дойл Эрэн(be). У тыя ж гады ён двойчы выбіраўся ў склад Сэнат Эрэн(pl) Адміністрацыйнаю групаю(en)[5]. Ён быў упершыню абраны ў ніжнюю палату парлямэнту Ірляндыі ў 1992 годзе, таксама пасьпяхова балятаваўся на выбарах 1997, 2002 й 2007 гадох[1][5].
У 2006–2011 гадох займаў ніжэйшую службовую пасаду дзяржаўнага міністара ў Дэпартамэнце адукацыі й навукі, у прыватнасьці курыраваў пытаньні навучаньня на працягу ўсяго жыцьця й школьнага транспарту[1][4]. У 2011 годзе Гогі ня быў пераабраны дэпутатам. У 2014 годзе вярнуўся ў Дублінскую гарадзкую раду[5]. У 2016 і 2020 гадох зноўку быў абраны ў Дойл Эрэн(be)[1][5][6].
4 лютага 2021 году ўзяў шэфства над Вітольдам Ашуркам, беларускім палітычным зьняволеным[7][8]. 30 чэрвеня 2021 году ўзяў шэфства над Дзянісам Івашыным, журналістам «Новага часу» й беларускім палітычным вязьнем[9][8].