Эдвард Міхаэль Ёган Марыя барон фон дэр Роп | |
Eduard von der Ropp | |
Род дзейнасьці | рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 сьнежня 1851 |
Месца нараджэньня | маёнтак Ліксна, Дынабурскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 25 ліпеня 1939 |
Месца сьмерці | Познань, Польская Рэспубліка |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | каталіцкі сьвятар, палітык, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Бацька | Emmerich Julius von der Ropp[d] |
Маці | Isabella von Plater-Syberg[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Эдвард Міхаэль Ёган Марыя барон фон дэр Роп (па-нямецку: Eduard von der Ropp; 14 сьнежня 1851, маёнтак Ліксна, Дынабурскі павет, Віцебская губэрня, цяпер Латвія — 25 ліпеня 1939, Познань) — рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч Беларусі й Летувы.
Бацька паходзіў з прыбалтыйскага нямяцкага баронскага роду, маці — Ізабэля з Плятараў-Зыбэргаў. Скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт (1875), Ковенскую рымска-каталіцкую духоўную сэмінарыю (1886), удасканальваў тэалягічную адукацыю ў Інсбруцкім і Фрайбурскім унівэрсытэтах. Ад 1889 ксёндз у Лібаве, ад 1896 канонік Жмудзкае дыяцэзіі. Ад 1902 біскуп ціраспальскі, у 1904—1907 — віленскі. Быў супраць атаясамліваньня каталіцтва з польскасьцяй, спрыяў увядзеньню летувіскае й беларускае моваў у касьцёльнае жыцьцё, на запыты вернікаў пра ўводзіны беларускай мовы ў касьцёле адказваў, што «ня толькі можна, але й трэба». Належаў да кансэрватыўнага крыла краёўцаў. Ініцыятар і заснавальнік Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (1906). Напачатку 1906 заснаваў газэту «Nowiny Wileńskie», у 1906—1909 валодаў газэтай «Kurier Litewski». Дэпутат I Дзяржаўнае думы (1906), уваходзіў у «Кола тэрытарыяльнае» (аб’ядноўвала польскіх дэпутатаў ад Беларусі, Летувы й Украіны) і ў фракцыю аўтанамістаў. У кастрычніку 1907 загадам Міністра ўнутраных справаў адхілены ад кіраваньня дыяцэзіяй, каля 10 гадоў жыў у маёнтку Нішча Віцебскае губэрні пад наглядам паліцыі. У ліпені 1917 прызначаны арцыбіскупам Магілёўскай архідыяцэзіі з рэзыдэнцыяй у Петраградзе. Напачатку 1919 загадаў духавенству правесьці выбары ЦК свае архідыяцэзіі, пасьля чаго арыштаваны Петраградзкай ЧК як закладнік. У выніку хадайніцтва папы рымскага і за дазвол праехаць у Расею зь Нямеччыны савецкаму партыйнаму дзеячу К. Радэку вызвалены й адпраўлены ў Польшчу. Там працягваў рэлігійную й грамадзкую дзейнасьць. Да 1931 фармальна лічыўся арцыбіскупам магілёўскім.