Эдгарс Рынкевічс

Эдгарс Рынкевічс
па-латыску: Edgars Rinkēvičs
4 лістапада 2014 — 5 лістапада 2014
6 лістапада 2018 — 7 лютага 2019
міністар замежных справаў[d]
25 кастрычніка 2011 — 8 ліпеня 2023
Папярэднік Гіртс Валдзіс Крыстоўскіс
з 8 ліпеня 2023
Папярэднік Эгілс Левіц
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 верасьня 1973(1973-09-21) (51 год)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Order of Orange-Nassau Grand Officer of the Order of the Oak Crown Вялікі крыж нарвэскага каралеўскага ордэна Заслуг Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясы Ордэн Крыжа зямлі Марыі ордэн Заслуг Ордэн Трох Зорак ордэн Віестура Крыж Прызнаньня ордэн Трох Зорак 2 ступені ордэн «За заслугі» I ступені ордэн «За заслугі» Commander First Class of the Order of the Lion of Finland Order of the Lion of Finland Ордэн заслуг Польскай рэспублікі Commander of the Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland ордэн «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» вялікі афіцэр ордэна Аранскіх-Насау NATO Meritorious Service Medal

Эдгарс Рынкевічс (па-латыску: Edgars Rinkēvičs; нар. 21 верасьня 1973, Юрмала, Латвія) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэзыдэнт Латвіі з 31 траўня 2023 году[1]. Раней займаў пасады Міністра замежных спраў Латвіі (2011—2023) год, кіраўніка канцылярыі Прэзыдэнта Латвіі, дзяржаўнага сакратара Міністэрства абароны Латвіі, а таксама дэпутата Сойму Латвіі.

Раней прадстаўляў «Латвійскі шлях» і «Партыю рэформ», з траўня 2014 году сябра партыі «Адзінства».

Нарадзіўся 21 верасьня 1973 году ў Юрмале. У 1991 годзе скончыў сярэднюю школу № 4 у Юрмале.

У 1991—1995 гадах вучыўся на факультэце гісторыі і філязофіі Латвійскага ўнівэрсытэту, бакаляўр гісторыі. У 1994—1995 гадах вучыўся ва Ўнівэрсытэце Гронінгэна (Нідэрлянды), курс палітычных навук і міжнародных адносін. У 1995—1997 гадах вучыўся ў Латвійскім унівэрсытэце, магістар палітычных навук. У 1999—2000 гадах вучыўся ва Ўнівэрсытэце нацыянальнай абароны ЗША, магістар навук у галіне стратэгіі нацыянальных рэсурсаў дзяржавы.

У 2014 годзе абраны дэпутатам 12-га Сойму Латвіі. З 25 кастрычніка 2011 году па 31 траўня 2023 году — Міністар замежных спраў Латвіі.

24 траўня 2021 году, падчас Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Рызе, удзельнічаў са старшынёй Рыскай рады Мартыньшам Стакісам у зьняцьці дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь і яго замене на нацыянальны беларускі бела-чырвона-белы сьцяг, за што Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь Андрэем Шведам была распачата крымінальная справа паводле 130-га артыкулу Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь[2].

31 траўня 2023 году абраны Прэзыдэнтам Латвійскай Рэспублікі.

Акрамя латыскай мовы, выдатна валодае ангельскай, расейскай і францускай мовамі.