Эліяс Канэцьці | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 ліпеня 1905[1][2][3][…] |
Памёр | 14 жніўня 1994[1][2][3][…] (89 гадоў) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Veza Canetti[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, аўтар афарызмаў, драматург, хімік, эсэіст |
Мова | баўгарская, сэфардзкая мова, нямецкая[7] і ангельская |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() ![]() |
Подпіс | ![]() |
Эліяс Канэцьці (па-ангельску: Elias Canetti; 25 ліпеня 1905 — 14 жніўня 1994) — аўстрыйскі, баўгарскі, брытанскі пісьменьнік, драматург, культуроляг, сацыяльны мысьляр.
Нарадзіўся ў г. Русэ ў Баўгарыі і ўсё жыцьцё захоўваў баўгарскае грамадзянства. Паходзіў з габрэйскай (сэфардзкай) сям’і, дзе гаварылі на ладзіна. Дзяцінства і юнацтва яго прайшлі ў Баўгарыі, Вялікабрытаніі, Швайцарыі, Аўстрыі і Нямеччыне. Скончыў хімічны факультэт Венскага ўнівэрсытэту. У 1938 годзе ў сувязі з аншлюсам Аўстрыі зьехаў у Парыж, затым у Лёндан. З 1952 году — грамадзянін Вялікабрытаніі.
Самы вядомы твор пісьменьніка — раман «Асьляпленьне», у якім, працягваючы традыцыі Ф. Кафкі, пісьменьнік піша пра абсурднасьці і вар’яцтва навакольнага сьвету. У 1981 годзе гэты твор быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры. У творы было прадказана зьяўленьне ў шахматным сьвеце Робэрта Фішэра (хоць першапачаткова прозьвішча пэрсанажа Фішэрль і дзеяньне адбываецца ў сьне).
Эліяс Канэцьці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў