Януш Тышкевіч. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1590 |
Памёр | не раней за 9 верасьня 1648 і не пазьней за 3 сакавіка 1649[1] |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Тэадор Фрыдэрык Тышкевіч[d] Соф’я з Заслаўскіх[d] |
Дзеці | Крысціна з Тышкевічаў[d] |
Дзейнасьць | палітык |
Януш Тышкевіч (1590—1649) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Ваявода кіеўскі (з 1630).
Быў старостам сьняцінскім і жытомірскім. Граф на Лагойску і Бярдычаве.
З лагойскай лініі шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Тэадора Фрыдэрыка і Соф’і з Заслаўскіх. Меў братоў Самуэля і Гераніма.
Браў удзел пад камандай Станіслава Жалкеўскага ў Цэцорскай бітве (1620). Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў.
Фундаваў некалькі касьцёлаў і кляштараў, у тым ліку кляштар кармэлітаў у Бярдычаве (1627), якому ў 1630 ахвараваў уласны замак.
У шлюбе зь Ядвігай Бялжэцкай меў дачку Крыстыну[2].
Януш Тышкевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў