Яэль бэн Самуэль Сыркіс | |
Род дзейнасьці | рабін |
---|---|
Дата нараджэньня | 1561 |
Месца нараджэньня | Люблін |
Дата сьмерці | 1640 |
Месца сьмерці | Кракаў |
Месца пахаваньня | |
Занятак | рабін |
Яэль бэн Самуэль Сэгаль Яфэ Сыркес (па-габрэйску: יואל סירקיש), таксама вядомы як Бах (іўр. ב"ח паводле абрэвіятуры ягонае magnum opus «Баіт Хадаш»; 1561, Люблін — 1640, Кракаў) — выбітны жыдоўскі талмудыст і галахіст.
Яэль Сыркес нарадзіўся ў Любліне ў заможнай сям’і выхадцаў з Прагі. З чатырнаццацігадовага ўзросту навучаўся ў люблінскай яшыве, а з 1591 року — у галоўнага берасьцейскага рабіна Цьві-Гірша Шора. У маладым узросьце стаў рабінам Пружаны, пазьней быў рабінам у Лукаве, Меджыбожы, Белзе (1612), Шыдлоўцы, Берасьці (1614—18)[1] і Кракаве.
У Меджыбожы заснаваў вялікую яшыву. У Кракаве быў прызначаны кіраўніком бэт-дыну і яшывы.
Памёр у Кракаве, пахаваны на могілках Рэмух на вуліцы Шырокай.
Сваю першую кнігу — камэнтар на «Скрутак Рут» — выдаў падчас знаходжаньня рабінам у Берасьці.
Галоўная праца Яэля Сыркеса — «Баіт Хадаш» (1631—1639; іўр. «новы дом»), якая сталася ўсебаковым і грунтоўным камэнтарам да кодэксу талмудычнага права «Арбаа Турым» Яакава бэн Ашэра(he). Наступныя пакаленьні надалі Сыркесу мянушку Бах паводле абрэвіятуры ягонага фундамэнтальнага твору, які шырока вывучаецца да цяперашняга часу.
Зборнікі рэспонсаў Сыркеса пад назовамі «Scheelot u-Teschubot Bajit Chadasch», па-габрэйску: שאלות ותשונות נית חדש (Франкфурт, 1697) і «Scheelot u-Teschubot Bet Chadasch ha-Chadaschot» (Корац, 1785) зьмяшчаюць каштоўныя матэрыялы па гісторыі жыдоў у Польшчы, Літве і Расеі.