Іван Мікітавіч Серада | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раман Скірмунт | ||||||
Пераемнік | Антон Луцкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раман Скірмунт | ||||||
Пераемнік | Антон Луцкевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Язэп Лёсік | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Тодар Вернікоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 (13) мая 1879 |
||||||
Смерць |
не раней за 19 лістапада 1943 |
||||||
Месца пахавання |
|
||||||
Жонка | Ксенія Сцяпанаўна Серада[1] | ||||||
Дзеці |
Мікалай (1908—1993) Наталля (1909—1991) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя і БНР | ||||||
Род войскаў | Руская імператарская армія | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іва́н Мікі́тавіч Серада́, таксама Ян (Я́нка) Серада́ (13 траўня 1879, в. Задзвея, Навагрудскі павет, цяпер Баранавіцкі раён — пасля 19 лістапада 1943) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст. Першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, трэці старшыня Народнага Сакратарыята Беларусі.
Нарадзіўся 13 траўня 1879 года ў вёсцы Задзвея Навагрудскага павета ў сям’і святара[2][3].
У 1903 годзе скончыў Варшаўскі ветэрынарны інстытут. У 1905—1906 гадах у расійскім войску на Маньчжурскім фронце. У 1907—1911 гадах працаваў ветэрынарам у Мінскай губерні, тады ж выкладаў у Мар’іна-Горскім сельскагаспадарчым вучылішчы[2].
Сябра Беларускай сацыялістычнай грамады, з 1914 года публікаваў допісы і артыкулы на сельскагаспадарчую тэматыку ў часопісе «Саха»[2].
У Першую сусветную вайну на фронце, вайсковы ветэрынар. З 1917 года ўдзельнічае ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху. У снежні 1917 года абраны старшынёй Усебеларускага з’езда[2]. Пасля разгону З’езда бальшавікамі, быў арыштаваны разам з яшчэ 27 актыўнымі ўдзельнікамі, але ўсіх хутка адпусцілі. Увайшоў у Выканкам Савета З’езда. У лютым 1918 года ў складзе беларускай дэлегацыі разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім і Аляксандрам Цвікевічам на мірных перамовах у Брэст-Літоўску. 20 лютага 1918 года Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага З’езда сфарміраваў першы беларускі ўрад — Народны Сакратарыят. Янка Серада быў прызначаны сакратаром (міністрам) народнай гаспадаркі. Першы старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (18 сакавіка—14 траўня 1918). Увайшоў у створаную ў траўні 1918 года Раду старэйшын (Сеньёрэн-канвент)[4]. Пад кіраўніцтвам Янкі Серады Рада БНР на пасяджэнні ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 года бальшынёй галасоў прыняла Трэцюю Устаўную грамату, у якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 22 ліпеня 1918 года Рада БНР даручыла Яну Серадзе сфармаваць трэці ўрад. У ім Серада заняў пасаду Старшыні Народнага Сакратарыята і быў народным сакратаром замежных спраў да 11 лістапада 1918 года. Быў адхілены з пасады па абвінавачванні ў супольных з Менскім губернскім земствам дзеяннях, некарысных для Рады Рэспублікі[5].
Па расколе БСГ сябра ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. У 1919—1920 гадах уваходзіў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт, прэзідыум Найвышэйшай рады БНР[2].
У 1921—1925 гадах навуковы супрацоўнік і загадчык бібліятэкі Інбелкульта, выкладчык Менскага беларускага педагагічнага тэхнікума, у Наркамаце земляробства БССР. Арганізатар і дырэктар Менскага ветэрынарнага-заатэхнічнага тэхнікума ў 1923—1924 гадах. У ліпені 1925—снежні 1929 гадоў дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горы-Горках, адначасова ў 1927 годзе навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. Выступаў з артыкуламі па пытаннях ветэрынарыі і сельскай гаспадаркі[2].
4 ліпеня 1930 года быў арыштаваны АДПУ БССР па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 года сасланы ў Яраслаўль тэрмінам на пяць гадоў. 27 снежня 1941 года паўторна асуджаны на 10 гадоў зняволення. Датэрмінова вызвалены 19 лістапада 1943 года з Краслага (Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы[2].
Па першым прыгаворы рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 10 ліпеня 1988 года, па другім — паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 16 студзеня 1989 года[2].
Іван Мікітавіч Серада на Вікісховішчы |