Аляксандр Залацінскавіч Анкваб

Аляксандр Залацінскавіч Анкваб
абх.: Алеқсандр Золотинска-иԥа Анқәаб
10-ы прэм’ер-міністр Абхазіі[d]
14 лютага 2005 — 13 лютага 2010
Папярэднік Nodar Khashba[d]
Пераемнік Сяргей Міронавіч Шамба
22-і прэм’ер-міністр Абхазіі[d]
23 красавіка 2020 — 20 лістапада 2024
Папярэднік Валерый Рамшухавіч Бганба[d]
Пераемнік Валерый Рамшухавіч Бганба[d]
3-і прэзідэнт Абхазіі[d]
29 мая 2011 — 1 чэрвеня 2014
Папярэднік Сяргей Васільевіч Багапш
Пераемнік Raul Khadjimba[d]
Vice President of Abkhazia[d]
12 лютага 2010 — 29 мая 2011
Minister for Internal Affairs of Abkhazia[d]
24 чэрвеня 1992 — 1993

Нараджэнне 26 снежня 1952(1952-12-26) (71 год)
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў міліцыя[d]
Званне палкоўнік
Бітвы
Узнагароды
Order of Honour and Glory
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Залацінскавіч Анкваб (абх.: Александр Золотинска-иҧа Анқәаб; нар. 26 снежня 1952, Сухумі, Абхазская АССР, ГССР, СССР) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэспублікі Абхазія — трэці прэзідэнт рэспублікі і двойчы прэм’ер-міністр гэтай краіны.

Акрамя абхазскага мае грамадзянства Расійскай Федэрацыі.

  • У 1974 годзе скончыў Растоўскі юрыдычны інстытут, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
  • У 1991 быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Абхазіі. У 1992—1993 гадах быў міністрам унутраных спраў Абхазіі ва ўрадзе Уладзіслава Ардзінба.
  • У 19942000 гадах жыў у Маскве, займаўся камерцыяй. Вярнуўшыся ў Сухумі, сфармаваў першы ў Абхазіі апазіцыйны рух «Айтайра». У 2004 планаваў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але не змог выставіць сваю кандыдатуру з-за неадпаведнасці патрабаванням да кандыдату (Анкваб не патрапіў пад неабходны для вылучэння ў прэзідэнты цэнз аселасці — пражыванне ў Абхазіі не менш за 5 гадоў). Яго рашэнне падтрымаць на выбарах Багапша прынесла апошняму дадатковыя галасы выбаршчыкаў.
  • З 2010 віцэ-прэзідэнт Абхазіі, абраны на гэту пасаду разам з прэзідэнтам Сяргеем Багапшам.
  • У 2005—2010 — прэм’ер-міністр гэтай краіны.
  • Пасля смерці прэзідэнта Сяргея Багапша з 29 мая 2011 года стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта Абхазіі.
  • У 2011—2014 гадах — Прэзідэнт Абхазіі.
  • 1 чэрвеня 2014 года падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў у сувязі з хваляваннямі ў рэспубліцы, падчас якіх апазіцыя ціснула на Анкваба.
  • 12 сакавіка 2017 года абраны ў Народны сход — парламент Абхазіі, а 24 сакавіка 2020 года атрымаў ад абранага прэзідэнта Аслана Бжанія пасаду прэм’ер-міністра, стаўшы найстарэйшым членам урада рэспублікі.
  • 20 лістапада 2024 года сышоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра ў выніку народных пратэстаў[1].