Анж-Фелікс Патасэ

Анж-Фелікс Патасэ
фр.: Ange-Félix Patassé
1-ы Prime Minister of the Central African Republic[d]
1976 — 1978
Папярэднік Elisabeth Domitien[d]
Пераемнік Henri Maïdou[d]
прэзідэнт Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі[d]
22 кастрычніка 1993 — 15 сакавіка 2003
Папярэднік André Kolingba[d]
Пераемнік Франсуа Базізэ

Нараджэнне 25 студзеня 1937(1937-01-25)[1][2]
Смерць 5 красавіка 2011(2011-04-05)[3][1][…] (74 гады)
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of Merit Order of recognition
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анж-Фелікс Патасэ (фр.: Ange-Félix Patassé; 25 студзеня 1937 — 5 красавіка 2011) — цэнтральнаафрыканскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр (1976—1978) і прэзідэнт Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (1993—2003). Быў зрушаны падчас грамадзянскай вайны лідарам паўстанцаў Франсуа Базізэ.

Заснавальнік і лідар партыі Рух за вызваленне народа Цэнтральнай Афрыкі.

Патасэ стаў першым прэзідэнтам ЦАР, абраным шляхам дэмакратычных выбараў (1993), якія былі праведзены пад ціскам ААН і іншых міжнародных арганізацый. Быў пераабраны на пасаду прэзідэнта на выбарах 1999 года.

Падчас першага тэрміну знаходжання на пасадзе (1993—1999) адбыліся тры ваенныя бунту ў 1996—1997 гадах і абвастрыўся канфлікт паміж так званымі «паўночнікамі» (у лік якіх уваходзіў Патасэ) і «паўднёўцамі» (да якіх належаў яго папярэднік Андрэ Калінгба).

Падчас другога прэзідэнцкага тэрміну страціў падтрымку многіх сваіх даўніх саюзнікаў, а таксама Францыі, якая ўмешвалася, каб падтрымаць яго падчас першага тэрміну.

Для ўтрымання ўлады звяртаўся па дапамогу да лівійскага лідара Муамара Кадафі і атрадаў Жана-П’ера Бембы з ДРК. Пры падаўленні бунту Базізэ ў 2002 годзе атрымаў дапамогу ад Кадафі на ўмовах прадастаўлення Лівіі 99-гадовай манаполіі здабычы алмазаў, золата і іншых карысных выкапняў у ЦАР[5]. Пры падаўленні таго ж бунту атрады Бембы зрабілі сур’ёзныя разбурэнні ў сталіцы ЦАР Бангі, а пасля выцяснення атрадаў Базізэ разрабавалі яе.

Патасэ быў скінуты ў сакавіку 2003 года, падчас свайго ад’езду на саміт афрыканскіх дзяржаў[6] і пражываў у выгнанні ў Тога. Вярнуўся ў краіну ў студзені 2011 года для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, на якіх прайграў Базізэ, атрымаўшы толькі 21,4% галасоў[7].

Памёр 5 красавіка 2011 года ў Камеруне[8].

  1. а б Ange-Félix Patassé // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ange-Felix Patasse // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.google.com/hostednews/afp/article/ALeqM5ioPwyrjquxHY3DAfkIZlrOzvNnWA?docId=CNG.5608774259bde2e96ee4c17501ae73ed.931
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #17312402X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Кусов, Виталий. "Патассе Анж-Феликс: президент Центральноафриканской республики". Правители Африки: XXI век(руск.). Архівавана з арыгінала 2021-01-21. Праверана 2017-12-15. {{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне |author= і |last= specified (даведка)
  6. Корреспондент.net: В Центральноафриканской Республике совершен государственный переворот
  7. Свержение во время саммита. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2015. Праверана 20 снежня 2015.
  8. Экс-президент ЦАР Анж-Феликс Патассе скончался в Камеруне (руск.). РИА Новости (5 красавіка 2011). Праверана 8 студзеня 2024.