У 1893 годзе скончыў юрыдычны факультэт сталічнага ўніверсітэта. З 1897 па 1915 год быў дэпутатам Нацыянальнага Кангрэсу, у 1915—1931 — сенатарам. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў: у 1908 — міністр прамысловасці і грамадскіх работ, у 1913 — міністр фінансаў, у 1918 — прэм'ер-міністр і міністр унутраных спраў.
У 1920 годзе Алесандра перамог на прэзідэнцкіх выбарах як кандыдат ад ліберальнай кааліцыі, якая прадстаўляла інтарэсы сярэдняга класа і рабочых. Пры ім у краіне былі праведзены некаторыя дэмакратычныя рэформы, у тым ліку 8-гадзінны працоўны дзень і абавязковае сацыяльнае страхаванне; была прынята новая канстытуцыя, якая абвясціла асноўныя дэмакратычныя свабоды, царква была аддзеленая ад дзяржавы.
Латинская Америка: Энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. В. В. Вольский. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 230. — 576 с. с илл. (руск.)