Артурс Алберынгс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Arturs Alberings | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 студзеня 1877 ці 26 снежня 1876 (7 студзеня 1877) |
||||||
Смерць |
26 красавіка 1934 (57 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артурс Алберынгс (лат.: Arturs Alberings; 26 снежня 1876, Руіена — 24 красавіка 1934, Рыга) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1926 годзе.
Вучыўся на агранома ў Рыжскім політэхнічным інстытуце, у 1906 годзе атрымаў ступень бакалаўра, затым кіраваў адной з сельскагаспадарчых школ у Расіі. У 1910 годзе стаў дырэктарам Цэнтральнага сельскагаспадарчага бюро ў Рызе.
У 1918 годзе быў членам Латвійскай нацыянальнай рады, якая 18 лістапада абвясціла незалежнасць Латвіі. У 1920 годзе быў абраны ў Канстытуцыйны сход, заставаўся дэпутатам Сейма некалькі тэрмінаў да кастрычніка 1931 года. Прадстаўляў Латвійскую сялянскую партыю.
7 мая 1926 года быў прызначаны наступнікам Карліса Улманіса на пасадзе прэм'ер-міністра Латвіі, а ў верасні таго ж года атрымаў прызначэнне яшчэ і міністэрствам фінансаў. У снежні 1926 года яго змяніў на пасадзе кіраўніка ўрада Маргерс Скуеніекс.
Ва ўрадзе Гуга Цэлміньша быў міністрам сельскай гаспадаркі (1928–1930), таксама ўзначальваў гэтае міністэрства ў час Улманіса (1931).
Восенню 1931 года адышоў ад палітыкі.